|
ГЭТЫ САЙТ
Вітаем на сайце творчасці Сяргея Балахонава! Першая версія сайта з'явілася ўвосень 2004 года. Менавіта тут чытач можа даведацца пра большасць творчых дасягненняў і здабыткаў пісьменніка.
ПІСЬМЕННІК
Сяргей Балахонаў — беларускі пісьменнік, блогер, музыка. У літаратурнай творчасці пераважна трымаецца постмадэрнісцкага рэчышча.
ІМЯ ГРУШЫ. КНІГА
Зборнік прозы Сяргея Балахонава «Імя грушы» выйшаў з друку ў 2005 г., выклікаўшы супэярэчлівыя водгукі крытыкаў і шанавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.
ПАДКАСТЫНГ
Сяргей Балахонаў час ад часу запісвае песенныя ці дэкламацыйныя падкасты. Спасылкі на іх можна знайсці на гэтым сайце.
МУЗЫКА. ЛІРЫКА
Сяргей Балахонаў ахвотна перакладае песенную лірыку з іншых моваў на беларускую. Некаторыя з яго перакладаў выконваюцца беларускімі і замежнымі музыкамі.
МУЗЫКА. AMBIENT
Сяргей Балахонаў любіць эксперыментаваць з гукамі, ствараючы электроную музыку розных адгалінаванняў стылю ambient.
АЎДЫЁХРЭСТАМАТЫЯ
Адным з падкастарскіх праектаў Сяргея Балахонава з'яўляецца адмысловая аўдыёхрэстаматыя беларускай паэзіі.
ФОТАБЕГ
Іншым разам Сяргей Балахонаў бярэцца за фотаапарат. У выніку, бывае, атрымліваюцца ўдалыя здымкі сучасных гарадскіх рэалій.
|
НОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА: АКТУАЛІІ
9.01.2012
Нікі, якія мы выбіраем

Людміла Рублеўская разважае пра псеўданімы і нікі, за якімі хаваліся і хаваюцца абываталі ды творчыя людзі.
31.12.2011
Абнаўленне дызайна сайта
Ад сённяшняга пераднавагодняга дня сайт паступова пераходзіць на абноўлены дызайн. Яшчэ не ўсе старонкі маюць новае аблічча, а тыя, што ўжо маюць, пакуль не цалкам дапрацаваныя. Цягам наступных некалькіх месяцаў сітуацыя будзе выпраўлена.
З Новым годам вас, шаноўныя сябры!
10.09.2011
Дзе «новая зямля» экранізацый?
На сайце змяшчаецца артыкул Антона Сідарэнкі «Дзе «новая зямля» экранізацый?», прысвечаны праблемам увасаблення твораў беларускай літаратуры ў сучасным айчынным кінематографе.
9.09.2011
Песня «Day Without Your Love» перазагрузілася
У рамках праекта «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» прэзентуецца абеларушаная версія песні бельгійскага беларуса Алега "Джагера" Мінакова «Day Without Your Love». У перакладзе, які зрабіў Сяргей Балахонаў, песня арымала назву «Дзень без чар тваіх»
27.08.2011
Звездочёты
Публікуецца верш Сяргея Балахонава «Звездочёты». Твор адрозніваецца нечаканымі моўнымі пераходамі.
19.08.2011
Пакаленне BY
На сайце змяшчаецца артыкул Маргарыты Аляшкевіч «Пакаленне BY. Беларуская літаратура ў інтэрнэце».
15.08.2011
Сена на асфальце
На сайце змяшчаецца дыскусійны матэрыял літаратурнай аглядальніцы газеты «Беларусь Сегодня» Людмілы Рублеўскі. Маючы назву «Сено на асфальте», ён уздымае пытанне пра верагоднасць адраджэння «вясковай прозы» ў умовах сучаснасці.
09.08.2011
Сэрцаў мільёнаў біццё
Публікуецца беларускі пераклад легендарнай песні «Перемен!» гурта Кино.
29.07.2011
Дарэмных размоў працяг
На сайце публікуецца пераклад песні гурта Portishead «Roads».
26.07.2011
Закаханы без спасу
На сайце змяшчаецца пераклад песні гурта J:МОРС «Мятнае лета».
26.06.2011
Я совладаю с твоими холадами
На сайце публікуецца рускамоўны верш Сяргея Балахонава «Дэбют».
22.06.2011
Вайна ўнутры вайны
На сайце прэзентуецца інтэрнэт-сінгл «Вайна ўнутры вайны», трэкі якога былі інспіраваныя доўгімі і неадчэпнымі роздумамі аб вайне ў найноўшай беларускай гісторыі. Прапанаваныя трэкі становяць сабою працяг музычных эксперыментаў у рэчышчы dark ambient.
1.06.2011
Анталогія беларускай паэзіі
У рамках сайта «Тэзэй беларускага постмадэрнізму» пачынае разгортвацца праект «Анталогія беларускай паэзіі». Я буду выбіраць вершы беларускіх паэтаў розных эпох, начытваць іх на мікрафон ды змяшчаць на адмысловай старонцы праекта.
28.05.2011
Гісторыя Беларусі за 5 хвілін!
Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» супольна з парталам TUT.BY прэзентавала 28 мая анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да 1991 года.
24.05.2011
«Магчыма, мы з табою партызаны…»
На сайце публікуецца верш «Будаўніцтва храма ўпэўненасці», які быў напісаны яшчэ ў 2009 годзе, але публікаваўся раней толькі ў сацыяльных сетках. Безумоўна, гэта твор лірычны (з лёгкім налётам альбомнасці), а не панегірык да Дня будаўніка і пагатоў не сачыненне пра развітанне са школай ці з кішэннымі грошамі на ліманад і пірожныя «Какетка».
21.05.2011
Унікальны ліст 1865 года
На сайце публікуеццца ўзор эпісталярнага жанру ХІХ ст.: ліст уладальнікаў маёнтка Акшынка Элізы і Францішка Скарбоўскіх да свайго сябра, які цікавіўся беларускай этнаграфіяй.
10.05.2011
«Шэрыя вочы бездані»
Вашай увазе прапануецца мой другі альбом у стылі dark ambient «Шэрыя вочы бездані».
1.05.2011
Андрэ Бём пра «Writing in a Cold Climate» Арнольда Макміліна
Нмейцкі славіст Андрэ Бём зрабіў водгук на кнігу «Writing in a Cold Climate» Арнольда Макміліна, прысвечаную беларускай літаратуры апошняга саракагоддзя.
1.05.2011
Пра кур'ёзнасць назваў
Літаратуразнавец Павел Абрамовіч у блогавым допісе «Курьезные названия: у них и у нас» звярнуў увагу на падборку вершаў Сяргея Балахонава «Перламутравае порна», якая была надрукавана ў шостым нумары часопіса «Дзеяслоў» за 2010 год.
1.05.2011
Міфалогія (святла)ценяў
На сайце змяшчаецца артыкул крытыка Ірыны Шаўляковай «Міфалогія (святла)ценяў», прысвечаны беларускай прозе першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя.
27.04.2011
Толькі неба, толькі вецер...
Змяшчаю на сайце мой пераклад песні Юрыя Энціна «Крылатыя арэлі», вядомыя з кніфільма «Прыгоды Электроніка» (1980 г.)
13.04.2011
Cяргей Балахонаў запісаў кампазіцыю «Мінск. Метро 2011» (+mp3)
Беларускі пісьменнік і перакладчык адгукнуўся на трагічныя падзеі 11 красавіка ўласнай кампазіцыяй, запісанай у жанры эмбіент.
9.04.2011
Серэнада П’еро
Змяшчаю на сайце пераклад песні «Серэнада П’еро» аўтарства Булата Акуджавы, вядомай з мастацкага фільма «Прыгоды Бураціна» (1975 г.).
6.04.2011
Сямнаццаты патрон
Змяшчаю на сайце свой новы верш «Сямнаццаты патрон».
23.03.2011
Дваццаць дзевяць спецназаўцаў
Унутраным войскам, дзе некалі служыў і я прысвячаю свой верш-прыпеўку «Дваццаць дзевяць спецназаўцаў».
7.03.2011
Шмат тысяч удараў
Публікую на сайце мой новы верш «Шмат тысяч удараў».
25.02.2011
Вечар пераможцаў
Намінацыя «Крытыка» засталася без пераможцы. І гэта не адзіны сюрпрыз фінальнага канцэрта, на якім былі падведзены вынікі першага рэспубліканскага конкурса літаратурнай творчасці студэнтаў «Брама Мар».
23.02.2011
Фінал літаратурнага конкурса «БрамаМар»
25 лютага 2011 г. бяру ўдзел у мерапрыемстве з нагоды падвядзення вынікаў літаратурнага конкурсу «БрамаМар». Падрабязнасці можна паглядзець далей.
14.02.2011
Супер-Марыё з Вялікага княства Літоўскага
На сайце размешчаны мой твор 2009 г. «Супер-Марыё з Вялікага княства Літоўскага», які раней друкаваўся на старонках часопісу ARCHE.
13.02.2011
Пра цікаўную лісічку
На сайце апублікавана мая чарговая лісіная казка «Як цікаўная лісічка праз нашыя мясціны бегала». У ёй лісічка сустракаецца з аратымі, мудрацамі, волатамі і спрычыняецца да фатальных падзеяў.
11.02.2011
Зоркі чэзнуць над Масквой
На сайце змяшчаецца пераклад песні «Пазвані мне пазвані...», вядомай па фільму 1981 года «Карнавал».
29.01.2011
Як лісічка асілку дапамагла
На сайце размяшчаецца мая новая казка «Як лісічка асілку дапамагла».
3.01.2011
Твае халодныя дэльфіны
Публікую на сайце свой новы верш «Дэльфіны».
|