Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ПРОЗА І ПУБЛІЦЫСТЫКА: НАТАТКІ

10 прыказанняў скамароха

Сяргей Балахонаў. Дзесяць прыказанняў скамароха

1. Хочаш, каб не паверылі – пішы праўду.

2. Хочаш, каб паверылі – выдумляй, што хочаш, і пішы.

3. Перадзірай любыя ўпадабаныя песні.

4. Не кранай мікрафона, пакуль не адчуеш, што без яго, як без вады.

5. Вучы ляляк казаць больш блытана, чым ты думаеш сам.

6. Фатаграфуй – можа выпадкова здымеш Бога.

7. Фільмуй – гэта, прынамсі, забаўна.

8. Фліртуй – каму трэба, той пасмяецца.

9. Скачы – бальшыня і так пэўная, што ты даты.

10. Не бяры да сэрца, бо ўсім гэта да сракі.

Гомель, 2009 г.