Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ПРЫПЕЎКІ

Дваццаць дзевяць спецназаўцаў

Сяргей Балахонаў. Дваццаць дзевяць спецназаўцаў

Ціхае сонца здымаецца
дзеля “Плэйбоя” на золку.
А дваццаць дзевяць спецназаўцаў
дружна танцуюць польку.

Міша і Маша кахаюцца
дзесь між Венерай і Марсам.
А дваццаць дзевяць спецназаўцаў
дружна танцуюць вальсы.

Прафесар бутэлькі зракаецца,
з’ездзіўшы поначы ў Рыгу.
А дваццаць дзевяць спецназаўцаў
дружна танцуюць джыгу.

Мілы курсант брудна лаецца,
зблытаўшы хоку і танка.
А дваццаць дзевяць спецназаўцаў
дружна танцуюць танга.

Мне адпачыць не здараецца
трошкі на ўлонні Марылі.
А дваццаць дзевяць спецназаўцаў
дружна танцуюць кадрылі.

Лола прыветна ўсміхаецца,
кветкі ірве да атакі.
А дваццаць дзевяць спецназаўцаў
дружна танцуюць сіртакі.

23 сакавіка 2011 г.