АДБОЙ (рас. "отбой")
Адна зь любімых для жаўнерства камандаў.
Адбіваюцца салдаты звычайна аб 10-й гадзіне вечара (у маёй армейскай практыцы назіраўся выпадак дастаткова радыкальнай зьмены рэжыму дня вайсковай часьці, у т.л. перанос адбою на 9-ую гадзіну вечара).
Адбой, займаньне вайскоўцам
гарызантальнага палажэньня, не азначае адразушняга сну, бо звычаёвае права вымагае чуйнаваньне (няспаньне, бдение)
духаў, каб не прапусьціць
дзедавых забавак.
Адбой узгадваецца ў армейскай прымаўцы: "Што б саладат ня дзелаў, абы за*бся да адбою".
АДЗІН! (рас. "Один!")
Каманда
старога альбо
чэрапа для
духаў, на якую ўсе, хто чуе мусіць падхапіцца (
"подорваться"), пакінуць свае работы і заняткі ды рынуцца да падаўца гэтай каманды.
Духі почасту ня чуюць яе.
Бывае стараслужнікі жартуюць між сабой: "Сямнаццаць месяцаў адслужыў, а на каманду "Адзін!", як малады падрываецца".
АНУЧКІ (рас. "портянки")
Палатняныя кавалкі для заматваньня на ногі, выкарыстоўваецца заміж шкарпэтак. Анахранізм, жудасны перажытак, каторы яшчэ трымаецца ў Беларускай арміі. Павадуе мазалі ды іншыя болькі, становіць элемэнтарную няёмкасьць для ношаньня. Шкарпэткі салдаты носяць употайкі.
АЎТАШАРА (рас. "автошара")
Аўтамабільная рота; зборнае празваньне кіроўцаў ааўтамашынаў.
АЧКО (рас. "очко")
Унітаз. Ачко ёсьць кутнім каменем у сыстэме вайсковых пакараньняў за лёгкія правіны. Менавіта мыцьцём вочак пагражаюць усім сяржанцікі. Дзе-нідзе адпраўка на вочкі заецца выпраўленьнем у
Даліну Белых Унітазаў. Сярод вайсковага і блізувайсковага фальклёру ёсьць байка пра мыцьцё вочак зубной шчоткай.
2000 і 2006 г.
Фота з прыватнага архіва
Сяргея Балахонава