Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 РОЗГАЛАС: АЛЬБОМНЫЯ ТВОРЫ

Аксана Бязлепкіна. Чысты чацвер...

Аксана Бязлепкіна. Чысты чацвер. Карціна: Согачёв Иван. На чистый четверг

Заўтра ў Гомелі свята. Сёння ўдзячныя школьніцы робяць манікюр і педыкюр, выскубаюць густыя дзявочыя бровы ў гнуткія лініі, адмакаюць у ваннах з марской соллю, зафарбоўваюць сівізну на скронях (у сучасных дзяцей цяжкае дзяцінства), каб заўтра... заўтра! упрыгожыць касічкі яркімі стужкамі і, бянтэжачы мінакоў каляровымі панчошкамі, пабегчы ў школу.

Хлопцы адпрасуюць гарнітуры, зменяць шкарпэткі, падбяруць аптымістычныя гальштукі. Выпаліўшы за вуглом школы ранішнюю цыгарэтку і зажаваўшы яе "орбітам", яны урачыстым, упэўненым крокам увойдуць у школу па самы кабінет гісторыі.

Сяргей Балахонаў: 2007 г. Хол нацыянальнай бібліятэкі. Менск, 2007. Аўтар здымка Аксана Бязлепкіна

Пажылыя жанчыны (гэта тыя, каму за 17 гадоў) правядуць пакутлівую раніцу перад люстэркам (о-у-ы - для прафілактыкі двайнога падбароддзя і г.д.). Дарослыя мужчыны паголяцца да бляску.

Заўтра ўсё будзе дасканалым... Проста чысты чацвер. А вы што падумалі? Што народзіны ў Сяргея Аляксандравіча Балахонава? Першае другому не замінае.
:)

Аксана Бязлепкіна, персанальны блог, 23 красавіка 2008 г.

Аўтары фота: Іван Сагачоў, Аксана Бязлепкіна