Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ПЕСЕННАЯ ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Аляксандр Рыбак. Казка (Fairytale)

Аляксандр Рыбак. Казка (Fairytale). Карціна: Владимир Любаров

Колісь быў я маладзейшы,
Адно дзяўчо я ўпадабаў.
Мы плылі ў сьвятле каханьня.
Дзе той час? Куды прапаў?

Пакахаў пэўна казку я,
Боль нашу ў сабе.
Мне ўсё адно, можа я вар’ят,
Злых закляцьцяў зьбег.

Што ні дзень мы ў бой сягалі,
Што ні ноч кахалі зноў.
Мне яна была журбою,
Але ўзьняла мяне да зор агнёў.

Што зрабіў, не разумею.
Раптоўна шлях нас разлучыў.
Я цяпер яе шукаю,
Калі знайду, сябе нам не змагчы.

Пакахаў пэўна казку я,
Боль нашу ў сабе.
Мне ўсё адно, можа я вар’ят,
Злых закляцьцяў зьбег.

Яна – казка ўсё ж,
Так...
Боль нашу ў сабе.
Мне ўсё адно, можа я вар’ят,
Злых закляцьцяў зьбег.

Пераклаў Сяргей Балахонаў 20.05.2009 г.

Аўтар фота: Уладзімір Любараў