Як стала так, што я цябе спаткала?
Можа быў знак, адкінуты нядбала...
Як безь цябе жыць зараз, невядома.
Што ні ўспамін – нібы палёт са стромы.
Гэта быў дзень ці ноч – не разумела.
Толькі цябе я прагнула самлела.
Што ні кажы – здараецца такое.
Як безь цябе раней жыла ў спакоі?
Адкажы, чаму змутнеў душы крышталь?!
Казка не пра нас на жаль, на жаль, на жаль.
Новых роляў сэнс паблытаю ў мальбе.
Адкажы, чаму кахаю так цябе?..
Буду з табой я зноўку да сьвітаньня.
Быццам вар’яцтва, ты маё каханьне.
Ведаеш, я аддам табе, што хочаш,
Толькі пакінь мне сны мае і ночы.
Пераклад: 2006 г.
Фота:
zadiraka.com