Мабыць час наспеў даўно замоўкнуць,
толькі крыўдна мне за родны кут.
Я кажу, усеўшыся на покуць:
“Ангелы здесь больше не живут”.
Я гляджу на бляклы след іконы:
быў, ды знік архангел Міхаіл.
Каб жа ж ён забраў мае загоны,
гэтак бы я голаў не схіліў.
Можа ён ляціць над школай нашай,
паднялася – ведаю – з руін,
хай бы паглядзеў, ці шчэ на маршы
наш настаўнік CS 101.
Ён трываў запал наш хлапчуковы
і дзяўчат дураслівасьць штогод.
Помню, як любіў ён Кірчукову
песню пра трох янгалаў паход.
Помніцца, мы сціхлі між урока:
у нябёсах заіграў анёл...
Боль ірваных ранаў Рагнарока
сунімаў адно бутарфанол...
Боль ірваных ранаў Рагнарока
сунімаў адно бутарфанол.
чэрвень 2009 г.
Заўвага: рэкамендуецца выконваць на матыў На матыў
"Журавлиной песни"