Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 РОЗГАЛАС: КОМІКСЫ

Анка Упала. Балахон і паляваньне на пачварную вавёрку

Анка Упала. Балахон і паляваньне на пачварную вавёрку

@@@

A teacher laughs

Я Балахон Балахонавіч Балахонаў. Працую класным кіраўніком. У мяне такая гісторыя здарылася, ніколі не паверыце.

A teacher looks in ceiling

Вось прыходжу я аднойчы на працу ў школу і бачу, што зьверху штукатурка сыплецца.

Hands up!

Вавёрка! Вось такая па памеры. Завялася ў кабінэце і зрабіла сабе дупло у сьцяне над маім працоўным месцам.

Hands up-2!

Не. Во-о-ось такая вавёрка. Так будзе дакладней. І ў яе хвост.

A teacher looks in ceiling

Кажу: вавёрка, ты што зусім там, здурэла? Злазь давай, ты мне перашкаджаеш! Не сьмяшы народ! Вавёркі ў школе не жывуць. А вавёрка вазьмі ды і падражніся на мяне. Іржэць і сьпявае: Балахо-ончэг-сухафрухт! Ля-ля!

A teacher is indignant

Я-а-а, кажу, сухафрухт?!!!

A teacher laughs

Во сказала, блін!

A teacher bites a lip

Ды, я зараз ведаеш, што з табой зраблю?

A teacher sings

Схапіў гэтую вавёрчыну за хвост.

A teacher sings

І cкінуў на зямлю. Яна звалілася і лопнула.

Honor of teacher

Я гляджу тута мне нехта ня вярыць? Э, вось ты, за кампутарам, падыдзі-ка сюды. Зараз табе пакажу, як я вавёрку cкідаў.

Андрэй Мельнікаў і Сяргей Балахонаў удакладняюць сцэнар

Андрэю Мельнікаву гэтую гісторыю распавёў, дык ён яе нават занатаваў. Андрусь як раз кніжку пра нестандартныя паводзіны вавёркаў піша. І пра мяне там крыху будзе.

Сяргей Балахонаў падпісвае кнігу

А мо і сам напішу. Я ўмею!

Good people

Вось гэтыя людзі таксама бачылі тую вавёрку. І ад яе пацярпелі. Адной дзяўчыне з нашага пад’езду вавёрка нават падкінула дзіця. Кшталдту зязюлі. А можа і скрала недзе. Вавёрка-цыган. Адзін я яе здужаў, бо кожную раніцу раблю зарадку і п’ю малако. Так і было. Цяпер гэтыя людзі заўсёды ходзяць са мной. Я іх абараняю. Са мной ім нічога ня страшна. Таму яны весела ўсьміхаюцца. Я іхны правадыр.

Комікс апублікаваны ў блогу Анкі Упалы 2 ліпеня 2007 г. На "Тэзэі" разьмяшчаецца з ласкавай згоды аўтаркі.