Маленькае прывітальнае слова
Шаноўны інтэрнаўт! Усцешана вітаю цябе на старонцы майго адмысловага праекту «Анталогія беларускай паэзіі». Тут я збіраю найбольш упадабаныя мною творы беларускіх паэтаў розных гістарычных эпох. Збіраю і агучваю іх сваім уласным голасам. Агучваю так, як адчуваю, і, як дазваляюць тэхнічныя магчымасці. Тут вы можаце знайсці тэксты вершаў, іх аўдыёўвасабленне і гранічна сціслую інфармацыю пра аўтараў.
Беларуская паэзія паза часам і прасторай
Вершы, якія прапануюцца тут, былі напісаныя ўраджэнцамі Беларусі, якія мелі розныя этнічную і рэлігійную самасвядомасць, моўныя прэферэнцыі, сацыяльнае становішча і палітычныя погляды.



