Вацлаў Ластоўскі. З Мікеланжэла
Маўчы, прашу цябе, не важ мяне будзіць!
У гэты век, такі праступны і бясстыдны,
Не жыць, не чуць — які то быў бы лёс завідны!
Прыемна спаць, а каменем ўсё ж лепей быць...
[1923]
Сяргей Балахонаў чытае верш Вацлава Ластоўскага
Даведка
Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1883—1938) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф.