КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ВЕРШЫ: ЛІРЫКА
Апошні аднарог
Я зноў маўчу
ці гавару адно на мігі.
Смуга ўваччу
і шызы пыл дарог.
Дрыжыць зямля.
Я ведаю, што да Нямігі
ідзе здаля
апошні аднарог.
30 траўня 2009 г.