Сяргей Балахонаў. “Імя грушы”

Гэтая кніга патрапіла да мяне ў рукі некалькі гадоў таму адразу ж пасьля яе выхаду. Тады я, наіўны, усё яшчэ лічыў, што існуюць нейкія літаратурныя барыкады і мы з аўтарам “Імя грушы” знаходзімся па розныя іх бакі. Таму кнігу гартаў, не забываючы пра гэтую акалічнасьць, што перашкодзіла мне ўспрыняць яе так, як яна таго заслугоўвае.
А заслугоўвае яна самай высокай адзнакі. Спачатку “Імя грушы” прачытала жонка і была ўражаная. Потым кнігу перачытаў я і з жонкаю цалкам пагадзіўся. Калі на сьвеце існуе беларускі літаратурны постмадэрнізм, то няхай ён будзе вось такім. Кожнаму б накрасьці з гэтай кнігі словаў, слоўцаў і выразаў, кожнаму б павучыцца ў аўтара так прадумваць твор, кожнаму б такі талент прымушаць чытача верыць у тое, чаго ніколі не было. Кожнаму б такую Беларусь, як у Сяргея Балахонава.
Але ж так не бывае, каб кожнаму...
Фрагмент допісу: Альгерд Бахарэвіч, блог "Nievialikaje Kniastva Alhierdzija", 9 студзеня 2009 г., 21:16