СОКАЛ
стане ясьней пад самы фінал
жарсьцяў фантан даўнія ролі
сэрца ў вязьме гірлянд шыфраграм
тайных любошч выдасьць паролі
заўтра ня будзе а ноч як нагода
кінуць у вір гэтых воч прахалоду
сокал на сувязь ня йдзе
што там цябе напаткала
можа мяне ты кахаць перастала
сокал на сувязь ня йдзе
сьмелым сакрэтныя сродкі
спосаб ратунку жыцьця – ўцёкі
моўкны этэр нямота вады
шумны прыбой радыёхваляў
памяць вузламі цягнуць драты
на слізкі шлях што вядзе да правалу
заўтра ня будзе а ноч як нагода
кінуць у вір гэтых воч прахалоду
сокал на сувязь ня йдзе
што там цябе напаткала
можа мяне ты кахаць перастала
сокал на сувязь ня йдзе
сьмелым сакрэтныя сродкі
спосаб ратунку жыцьця – ўцёкі
2001 г.
Пераклад: 2006-2007 гг.
ПАЛКОЎНІК
Вялічча гарадоў.
Пустэча цягнікоў.
Ні дна, ні берагоў
для новага парадку.
Халоднаю вайной
скрозь пальцы час вадой.
Здаровы галавой.
Ня знала, ненаглядка...
Палкоўніку ніхто ня піша.
Няма каму яго чакаць.
А на перадавой
каханы горад мой,
дзе слалі нам з табой
то мулка, то нягладка.
Аскепкі цягнікоў
між словаў і радкоў.
Здаровы галавой.
Ня знала, ненаглядка...
Палкоўніку ніхто ня піша.
Няма каму яго чакаць.
Пераклад: 2005 г.
Фота:
shitsngigs.blogspot.com