Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ВЕРЛІБРЫ

Два белых вершы

Сяргей Балахонаў. Два белых вершы

Зіма на Дарэчнай вуліцы
неартадаксальны беларускі бэйт
На скрадзеным ложку сьпіць змрок
Вайна прымяркоўвае твар
біблейскіх пустых жанчынаў да сьвят
Рэч Паспалітая сьніць
сьцяг на рэйхстагу і мёд
Юны гусар - на дапрос:
"Хто там ідзе?". Цішыня
Сярэдняй Эўропы жах -
штось Аліндарка згадаў
2005

Ноч
Выпрастаныя сьцены
чужых уражаньняў
засьцяць мае чуцьці —
адзінокія кропелькі
вадкага зялеза
на чырвоным палатне
мройнай вайны,
незьнікомай пасьля абуджэньня.
Навошта сядзець,
калі сонца завісла за кратамі хмар?
Заклён паўтараю: "Жывыя!"
Жывыя. Жывы я.
Упэўненасьць заўтрашняй ночы
і бросьня на цэгле п'яной
духмяняць запаленасьць думкі.
Угору паходні. Як вецер,
сьпяшаецца войска Ярылы...
1997, 2005