Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ПЕСЕННАЯ ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Аляксандар Блок. «Забыўшы пра гады, Цябе я прадчуваю…»

Аляксандар Блок. «Забыўшы пра гады, Цябе я прадчуваю…». Пераклаў Сяргей Балахонаў

І цяжкі сон сьвядомасьці жыцьцёвай
Адкінеш ты ў каханьні і журбе.
Ул. Салаўёў


Забыўшы пра гады, Цябе я прадчуваю.
У вобразе адным прадбачу я Цябе.

Гарыць агнём усход — нявыцерпна палае,
І я маўчу ў каханьні і журбе.

Гарыць агнём усход, чакаць ужо нядоўга,
Баюся ўсё ж: Ты вобраз зьменіш свой,

Пракуднаю абдорыш насьцярогай,
Расстаўшыся з прымроенай красой.

Чало схілю, апаўшы ў порсьць і роспач,
Ня здужаўшы запал сьмяротных мрой!

Палае далягляд! Дзень залацісты побач
Баюся ўсё ж: Ты вобраз зьменіш свой.

4 чэрвеня 1901. Шахматава
Пераклад: восень 2005 г.