Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ГАРАДСКІ РАМАНС

Брэд Піт

Сяргей Балахонаў. Брэд Піт

Сяргей Балахонаў - Брэд Піт (спеў), 2,03 Мб жорсткі гарадскі раманс

Я спаткаў цябе позняй вясною
ў гіпермаркеце ясных начэй,
ты здалася мне феяй лясною
і багіняй Дыянай яшчэ.

Маё сэрца было ўшчэнт разбіта.
Я не ведаў істотны нюанс:
ты кахала адно Брэда Піта
і даваць не хацела мне шанц.

Я чытаў табе вершы і фрашкі,
у "il patio" тройчы вадзіў,
з дарагою парфумаю пляшкі
набываў, каб твой выклікаць здзіў.

Да цябе я цягнуўся магнітам,
ды не ведаў істотны нюанс:
ты кахала адно Брэда Піта
і даваць не хацела мне шанц.

Неяк я да цябе прыхіснуўся
паспытаць мёду вуснаў тваіх.
Ты сказала: "Не час клеіць бусі"
і сыйшла ад мяне ў той жа міг.

Адгрымела кахання сюіта.
Я не ведаў істотны нюанс:
ты кахала адно Брэда Піта
і даваць не хацела мне шанц.

Зноў сустрэў цябе восенню ранняй.
Я адзін быў, а ты з пацаном.
У стандартным вясельным убранні
з шыльдай "ЗАГС" пакідалі вы дом.

Я адчуў сябе несамавіта.
І куды ж той падзеўся нюанс?
Ты кахала адно Брэда Піта,
а якомусь шчыглу дала шанц.

5 жніўня 2009 г.

Слухаць онлайн:


Фота: deviantart.com