Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 РОЗГАЛАС: РЭПАРТАЖЫ, АПЫТАННІ, , ДОПІСЫ

Кацярына Панцялеева. Вечар пераможцаў

Кацярына Панцялеева. Вечар пераможцаў

Намінацыя «Крытыка» засталася без пераможцы. І гэта не адзіны сюрпрыз фінальнага канцэрта, на якім былі падведзены вынікі першага рэспубліканскага конкурса літаратурнай творчасці студэнтаў «Брама Мар».

Увогуле, лепшых сярод творчай моладзі вызначалі ў пяці катэгорыях: «Паэзія», «Проза», «Пераклад», «Драматургія» і «Крытыка». Выбіраць было з каго: за чатыры месяцы, што доўжыўся конкурс, свае творы арганізатарам – кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі – адправілі 140 хлопцаў і дзяўчат.

– Першапачаткова мы збіраліся праводзіць «Брама Мар» толькі ў межах Інстытута, – кажа Людміла Пятроўна Саянкова, загадчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, член журы, - пасля вырашылі зрабіць яго рэспубліканскім. І, як аказалася, недарэмна: работы нам даслалі студэнты з 17 беларускіх ВНУ. Былі і прадстаўнікі з Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага універсітэта.

Галоўная інтрыга вечара разгарнулася падчас абвяшчэння пераможцаў. Справа ў тым, што фіналісты, якія прадстаўлялі пэўную галіну творчасці, да апошняга часу не ведалі, каго з іх журы прызнапа лепшым. І вось ён, запаветны для кожнай намінацыі белы канверт. Томныя секунды – інтрыга, што чатыры месяцы хвалявала сэрцы ўдзельнікаў перастала існаваць. На жаль, лаўры не зачапілі галовы журфакаўцаў. Хаця... Студэнтка 3 курса Таццяна Сарока атрымапа спецыяльны прыз журы у намінацыі «Паэзія», а яе аднакурсніца Алена Цішэўская – у намінацыі «Проза».

Людміла Пятроўна Саянкова
Людміла Пятроўна Саянкова.
Фота: kimpress.by

Не вызначыліся літаратурныя майстры толькі з адной намінацыяй – «Крытыка».

– Аказалася, для юнакоў і дзяўчат гэта вельмі складаны жанр, – прызналася Людміла Пятроўна.

Тым не менш, свайго ўпадапьніка крытычны брамамарык знайшоў За любоў да справы і прафесіянапізм узнагароду атрымапа карыфей тэатральнай крытыкі – Таццяна Дзмітрыеўна Арлова.

Галоўны прыз конкурса – свайго роду Оскар, толькі ў літаратуры.

– Статуэтка – вобраз мна-газначны. Ланцужок у ёй сімвалізуе пакуты мастацтва, ружа – радасць ад зробленай працы, ключык – шлях да творчасці, а качарга павінна адганяць ад майстра ўсё дрэннае, – распавядае Людміла Саянкова. Акрамя гэтага, працы пераможцаў будуць апублікаваны ў «ЛІМе». Нядрэнна для пачатку.

Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў. БрамаМар. 25.02.2011 г.

– Многім аўтарам прыходзіцца пісаць у стол, – гаворыць пісьменнік Сяргей Балахонаў – таму, магчыма, для некаторых з іх конкурс – адзіны шанец паказаць свае творы шырокай публіцы і прафесіяналам. Дарэчы, як мне падалося, сучасныя маладыя творцы мысляць даволі нестандартна, а значыць, арганізатары, падтрымліваючы таленты, змогуць не толькі ўзбагаціць нашу літаратуру, але і ўразнастаіць яе.

Дарога ў краіну мар адчынена. Хутка запаветная брама для многіх юнакоў і дзяўчат стане першай прыступкай на шляху да славы.

– Спадзяюся, у будучым конкурс падаруе нам не толькі драматургаў празаікаў паэтаў і перакладчыкаў але і кінасцэнарыстаў якія сёння так патрэбны «Беларусьфільму», – адзначыла загадчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі. Першыя пераможцы абвешчаны. А што далей? Тва-рыць! Бо ўжо праз месяц будуць аб’яўлены ўмовы другога конкурсу «Брама Мар».

Кацярына Панцялеева, газета факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ «Перья», люты 2011 г.