Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 РОЗГАЛАС: ДОПІСЫ, ІНТЭРВІЮ, АПЫТАННІ, РЭПАРТАЖЫ

Ксенія Брэчка. Імя грушы

Ксенія Брэчка. Імя грушы

Я хачу напісаць гэта сёньня, пакуль не наступіў новы год. У гэтым годзе шмат кніжак - украінскіх, нямецкіх, італьянскіх захаплялі мяне, я не магла адарвацца і потым шкадавала, што яны так хутка скончыліся. Але не беларускія. З тых, што былі ў нас, зразумела. Гэта я не пра ўсе адразу)

А пазаўчора я прачытала "Імя грушы". Прыступала да чытаньня з падазрэньнем, мушу прызнацца, нават шукала спачатку хібы. Калі я раней убачыла фотаздымкі Балахонава - сэрыял з вавёркай - я вырашыла, што ён выкладае фізкультуру. А што - такі малады, жыцьцярадасны выкладчык фізкультуры, які бавіць вольны час за напісаньнем чарговага опуса)) Спыняла й парадыйная назва кнігі.

Але ідэя набыць яе была мая. А раптам там нешта вартае?? І дзіва - мы не памыліліся.

Я ня буду шмат пісаць пра кнігу. Толькі адно: калі ня ўлічваць творы самі ведаеце каго, то мне ўпершыню было так цікава, мяне ўпершыню так захапіла, мяне ўразіла мова. Дробныя мінусы ёсьць, але нават ня хочацца іх агучваць (хіба што пэрсанальна аўтару, калі ён пажадае). Яны ж дробныя.

Хутчэй выдавайце наступную кнігу, спадар Балахонаў! Бо "Імя грушы" занадта хутка скончылася...

Ксенія Брэчка, блог "Зьявы ды Існаваньні", 31 сьнежня 2008 г., 15:22