Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ПЕСЕННАЯ ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Будзе што прыпомніць нам з табою. Украінская народная песня

Будзе што прыпомніць нам з табою. Украінская народная песня. Пераклаў Сяргей Балахонаў

Будзе што прыпомніць нам з табою
Па даўгіх прабаўленых начах.
Зведаў я гарматны покліч бою
І трывожны бліск ў тваіх вачах.

Тыя вочы – кветкі сіні зорнай
Ля дарог, што цешаць успамін.
Ці сустрэнемся з табою зноў мы
Між сваіх ваенных пуцявін?

Будуць стрэлы адгукацца глуха,
І не ўнікнуць выбухаў зямлі.
Выйдзеш ты па той бок, дык паслухай,
Дзе ў барвовых сполахах палі.

І за волю бітвы ўчуеш верад,
І крывёй зальецца біты шлях.
Будуць крочыць дзецюкі наперад
Ў шэраватых, быццам ноч, радах.

Ім ісці наўсцяж бязмежным краем
Цераз тло паселішч, дрэў і траў.
І напэўна мы тады згадаем,
Хто любоў і мужнасць паяднаў.

Пераклаў з украінскай 12-14 траўня 2010 г. Сяргей Балахонаў паводле: Буде нам з тобою що згадати. Проект "Наші Партизани".