16-20 траўня колькі энтузіястаў беларушчыны зь ліку заўсёднікаў вэб-праекту
Сеткі.com праводзілі на тамтэйшых форумах адмысловую конкурсную акцыю пад назвай "Тыдзень беларускай мовы". Удзельнікам прапаноўвалася цягам тыдня пакінуць у розных топіках форумаў як мага большую колькасьць паведамленьняў на беларускай мове.
На самым пачатку спаборніцтва адзін зь яго ініцыятараў
Jeans-16 адзначыў:
"Дакажам адзін аднаму, што мы ведаем мову, любім яе і можам на ёй размаўляць. Зробім добры ўзор нашай моладзі. Не выключна, што нехта ўпершыню будзе карыстацца беларускай, як мовай паўсядзённага жыцьця, на гэтым форуме".
Першапачаткова меркавалася, што прызам пераможцу стане
"сымбалічнае піва ад арганізатараў і асаблівая пашана". Аднак удзельнікі акцыі, абмеркоўваючы конкурсныя умовы, прапанавалі зьмяніць прыз на кнігу сучаснай беларускай прозы. Арганізатары пагадзіліся, а з кніг сучасных беларускіх аўтараў быў абраны празаічны зборнік
Сяргея Балахонава "Імя грушы" з аўтографам аўтара. Балазе, што
Сеткі.com праект гомельскі.
Правядзеньне акцыі выклікала пэўныя непаразуменьні з часткай адміністрацыі
Сеткі.com. Рэч у тым, што па правілах форумаў усе паведамленьні напісаныя на іншых мовах мусяць дублявацца па-расейску, а інакш іх выдаляюць і выносяць карыстоўцам папярэджаньні. На час акцыі была дасягнута дамоўленасьць не кіравацца гэтым правілам, а арганізатары "Тыдня беларускай мовы" пачалі прабіваць пытаньне зьмены правілаў у рэчышчы скасаваньня дыскрымінацыйных (па моўнай прыкмеце) пунктаў. Асобныя прадстаўнікі адміністрацыі (нехта
Lucifer) зрэагавалі на гэта досыць хваравіта. Так, быў часова забанены галоўны ініцыятар акцыі
Кузнец, які адкрыта заяўляў, што будзе карыстацца беларускай мовай на форумах
Сеткі.com заўсёды, не зважаючы на неадэкватныя правілы.
Зрэшты конкурс прайшоў дастаткова пасьпяхова. Той самы Jeans-16, гаворачы аб папярэдніх выніках, быў усьцешаны, што пачынаньне не пайшло дарэмна:
"Мы пабачылі, што ня ўсё так дрэнна з нашай моладдзю, як тое хацелася б некаторым. Мы ёсьць і гэта неаспрэчны факт. Шкада, канешне, што нас ня так багата, але гэта ўсё ж такі гомельскі форум. Форум горада, дзе ня так часта чуецца роднае слова. Затое яно цяпер часьцей чытаецца! Прыемна назіраць, што мова, дзякуючы намаганьням удзельнікаў, выйшла за межы топікаў пра палітыку, гісторыю ці культуру. Насмрэч стала мовай жыцьця. І спрэчкі вакол зьнішчэньня сетак, і абмеркаваньне апошніх навінаў першай формулы, і гламур, і музычныя навіны, і нават "курылка". Паўсюдна можна было сустрэць кавалачак беларускасьці".
У выніку пераможцам стаў нехта
Bl@ck Doctor, пакінуўшы за тыдзень 203 беларускамоўныя паведамленьні. Па тэхнічных прычынах узнагароджаньне трохі спазьнілася. 23 траўня адзін з ініцыятараў акцыі выйшаў на С.Балахонава, і наступным днём пераможца атрымаў свой прыз зь няхітрым аўтографам пісьменьніка.
Ad Minataurus
Выказваньні чытачоў
Marat 14.06.2007. 19:47Уважаемый автор статьи!!! Благодарю Вас за освещение акции которая проводилась на нашем форуме. Статья в целом хорошая, нейтральная. Но к сожалению и содержит некоторые неточности. Дело в том, что блокировка аккаунта пользователя Кузнец напрямую не связана с белорусским языком. Действие аккаунта было приостановлено из-за оскорбление администрации. Белорусский язык тут не причем.
С Уважением, один из создателей и администратор форума Cetki.com, Marat
Ad Minataurus 14.06.2007. 20:08
2Marat:
Спасибо за уточнение. При подготовке этого материала я исходила из факта проведения акции и анализа треда, посвященного ей, на Вашем форуме. Общаться с самими инициаторами "Тыдня беларускай мовы" мне не приходилось.
Shem 14.06.2007. 19:59Доброго времени суток. Раз уж на глаза администраторам Cetki.com попалась эта статья, хотелось бы немного высказаться. В спорах насчет акции "Тыдзень беларускай мовы" я не уваствовал, могу со стороны взглянуть не все это действие.
Я конечно рад, что пользователи не безразличны к нашей стране, что акция прошла успешна и удалось ее завершить.
Однако, везде, во всем мире существуют различные правила, которые и придуманы были, чтобы их соблюдать. Благодаря правилам мы сейчас живем более менее цивилизованно, а не как дикари. Так вот, мне очень понравилось предложение "Так, быў часова забанены галоўны ініцыятар акцыі Кузнец, які адкрыта заяўляў, што будзе карыстацца беларускай мовай на форумах Сеткі.com заўсёды, не зважаючы на неадэкватныя правілы".
Получается, что на основе субъективной точки зрения, человек принимает решение не соблюдать правила, так как они ему не по душе? Мне кажется, что это абсурд. Более того, в виду отсутствия этого абсурда у других пользователей и слаженной рабо
Ad Minataurus 14.06.2007. 20:38
2Shem:
К сожалению Ваше сообщение не прошло полностью. Но и из того, что прошло, Ваша точка зрения достаточно ясна. И никогда не совподёт, например, с моей.