КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Грыгорый Чубай па-беларуску

Грыгорый Чубай

***


Калі да губ тваіх ня далей, чым паўподыху
Калі да губ тваіх ня далей, чым паўкроку –
Твой позірк, нібы вытканы са сполахаў,
Ў вачах тваіх так сіне і шырока.

Штось шэпчаш заварожана і ціха ты,
Той шэпт мне сіньню сэрца спавівае.
І мне здаецца, што паветра выпіта,
І як хадзіць, здаецца, забываю.

А чорны птах павек тваіх узрушаны
упэўненасьць маю нараз скрадае.
Паўкроку застаецца неадужаным,
Паўподыху мне ў горле захрасае.

Твой позірк, нібы вытканы са сполахаў,
Ў вачах тваіх так сіне і шырока.
Але да губ тваіх ня далей, чым паўподыху,
Да губ тваіх ня далей, чым паўкроку.

[19?? год]

Пераклаў з украінскай Сяргей Балахонаў у 2009 г. паводле тэксту з сайта Poetyka.uazone.net

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.