Балахонаў насяляе дзівосамі зусім недалёкія часы і ўсім знаёмыя
землі — Марка Пола зьбялеў бы ад зайздрасьці: абы што чалавек піша, і ў
Кітай ня трэба езьдзіць! Свавольствы гомельскага літаратара вызначаюцца
адчайнай зухаватасьцю, бо землі гэтыя культурна незаселеныя.
публіцыст і крытык літаратуры Даніла Жукоўскі, “ARCHE”. 2005. №2.
Дарэчы, гутарыў зь Пятром Садоўскім,
які называў Сяргееў тэкст
"Зямля пад крыламі Фэнікса" (з "Архэ")
найлепшай публікацыяй году.
І, магчыма, меў рацыю.
напiсаў Андрэй Хадановіч 06.03.2005, 20:23Форум на LITARA.NET
Ю.Б. 2 Сак 2005 00:10
Пра Балахонава пісалі нават антычныя аўтары?
Форум на KNIHI.COM
Вусатая nata 24 Лют 2005 09:43
Сярожанька, ёсьць такі сындром зашчэмленых яек, ён часам здараецца
ў... гм... творчых мужчын. Пазбаўляйцеся ад яго, бо іначай цяжкам Вам
давядзецца. Гэта я зусім несур'ёзна, віртуал ня мае права быць
сур'ёзным.
Форум на KNIHI.COM
Між працаю — прыемнае чытаньне.
У “АRCHE”, хай і
запозьнена, прачытаў “Зямлю пад крыламі Фэнікса” Сяргея Балахонава.
Адразу і не зразумеў, што гэта містыфікацыя, літаратурная правакацыя...
Хоць і ведаў з “Нашае Нівы”, што аўтар гэтым любіць займацца. Захапіўся
і ўсур’ёз зачытаўся... Хай даруюць суседзі з поўначы, але тэкст гэты
падаўся мне яшчэ і пародыяй на іхныя падручнікі па гісторыі. Дзіўна,
але на падобных “мітах” пабудаваная і трымаецца цэлая дзяржава... А
ўвогуле — гэта клясны тэкст, якіх у нашай літаратуры няшмат. Сам некалі
хацеў падобным займацца, але, пэўна, не хапіла гістарычнай адукацыі...
Хлопец жыве ў Гомелі. Колькі ў мяне з гэтым горадам зьвязана!
Лепшыя гады... “Талака”: дзясяткі маладых, натхнёных хлопцаў і
дзяўчат... А з Балахонавым мы неяк разьмінуліся. Шкада.
пісьменьнік, рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч у перадачы з сэрыі "Прыватны дзёньнік", 21 студзеня 2005 г.,
Радыё Свабода.
Чытачка, а як Вам Архэ 2-2004?
На маю думку дык сьмешна й безгустоўна, калі ў адным нумары друкуюць пісьменьніка Кундэру й графамана Балахонава.
напiсала ODA 05.07.2004, 15:01Форум на LITARA.NET
Вусатая nata 5 Ліп 2004 18:39
Дзядзька, не абальшчайся
наконт сапраўднай літаратуры. Ты Прасталытку на форум павесіў, а вось ідэйнага
твайго двайніка Сяргея Балахонава ў Архэ друканулі. І ня лепшы ён за цябе, і ня горшы. :)))
Ёмкі Дзядзька 6 Ліп 2004 07:19
Вусатай наце
З табою я затое ніякіх ідэйных падобнасьцяў ня маю.
Вусоў не нашу!
Вусатая nata 6 Ліп 2004 10:38
Дзядзька, я не Сяргей Балахонаў. :))
Форум на KNIHI.COM
Сяргей
Балахонаў добрасумленна спрабуе адшукаць чорную котку, якая
перабегла дарогу беларускаму постмадэрнізму.
публіцыст і
крытык літаратуры Даніла Жукоўскі, “ARCHE”. 2004. №1.
nord 5 Жнв 2003 22:53
АРХЭ, на колькі мне ўяўляецца, спрабуе "нарадзіць" постсавецкую бел. думку.
Як зацятыя эксперыментатары-садаводы, маладыя інтэлектуалы спрабуюць прышчапіць
беларусам модныя, сучасныя атожылкі. (Не да літаратуры мічурынцам, таму яе там і
няма.) Да нашага алешніку - ці то баабабы, ці то кіпарысы, ці то коркавае дрэва
прыжыўляюць. Выглядае, што тое высільваньне ўжо досыць ўсіх дастала. Бачна нават
па выказваньнях на форумах. Галоўная хіба: вакол часопіса так і не паўстаў новаствораны
літ. асяродак. Бум-бам-літаўцы насёньня больш важкія за Булгаковых-Балахонавых-Жукоўскіх.
А ў іх жа няма такой трыбуны. Прычым я ніяк не разумею, чаму бумбамлітаўцаў на гарматны
стрэл не падпускаюць да часопісу?
Форум на KNIHI.COM
Постмадэрн сёньня ці ня самы
спрэчны і цьмяны філязофскі і культуралягічны панятак, што мае
неймаверную колькасьць розных
азначэньняў (стан ведаў у найбольш разьвітых сучасных грамадзтвах,
інтэлектуальнае стыхійнае
бедзтва на тле поўнага разбурэньня рацыяналізму, чарговы
філязофскі міт і інш.). Прычым
гэта досыць “модны” панятак, які выкарыстоўваюць дзе трэба й дзе
ня трэба. Не займаючыся разборам
тонкасьцяў гэтае культурнае зьявы (на гэта ёсьць спэцыяльная
літаратура), маем зазначыць, што
якраз у працах Ю. Барысевіча постмадэрнісцкі кірунак шызааналізу,
які ён абраў для дасьледаваньня,
прасочваецца дастаткова пасьлядоўна. Што не заўсёды можна сказаць
пра іншых крытыкаў беларускай
літаратуры, якія бяруцца выкарыстоўваць панятак постмадэрну.
Напрыклад, С. Балахонаў у
артыкуле “Зноў пра кляты постмадэрнізм” не шкадуе месца для
пералічэньня мадэрністаў-постмадэрністаў (не праводзячы між імі, дарэчы,
мяжы) і пакідае пры гэтым само азначэньне постмадэрну адкрытым і нявызначаным,
выкарыстоўваючы агульныя і, праўда, патрыятычныя фразы (“мала проста назвацца постмадэрністам,
трэба ім быць”, “сапраўды, постмадэрнісцкія творы ў Беларусі, безумоўна, ёсьць…” — далей ідзе
пералік твораў і “імёнаў, прыведзеных наўскідак”). Прытым што вычарпальнае і кароткае азначэньне
постмадэрну практычна немагчымае, а таксама пры тым, што ўзровень філязофскай адукацыі пэўнае
часткі нашае творчае эліты выклікае некаторы сумнеў (з прычынаў, ніяк не залежных ад самой эліты:
добра, калі дзесяць гадоў мінула, як выкладчыкі, якія іх вучылі, самі зразумелі, што такое
постмадэрн), падобнае лёгкае абыходжаньне з тэрмінамі,
не падмацаванае тэорыяй,
выклікае пэўную трывогу. Нават калі артыкул накіраваны на справу
высакародную і годную кожнага
беларускага літаратара — на крытыку Данілы Жукоўскага. Бо для
шараговага чытача, нават аматара
крытычных артыкулаў, можа застацца няяснай мэтодыка выбару
наўскідак.
выкладчык філязофіі і літаратар Аляксей Бацюкоў,
“ARCHE”. 2003. №1.
...з’яўляюцца і іншыя [апроч
Андрэя Хадановіча] складальнікі беларускіх лімэрыкаў (напрыклад
Сяргей Балахонаў з ягонымі “Гомельскімі лімэрыкамі”).
перакладніца паэзіі, эсэістка Марыя Мартысевіч,
“ARCHE”. 2002. №3.
“Не дай сабе засохнуць – пачуйся
Багушэвічам!” – слоган современных интеллектуалов.
паэтка і літаратуразнаўка Ларыса Рублеўская
прыточвае словы Сяргея Балахонава зь ягонага артыкула “Ізноў пра
кляты постмадэрнізм”, але прозьвішча не называе.
“Советская Белоруссия”. 2002. 4
октября.
А што вярнуў культуры
сп.Балахонаў? Гнюсны паклёп на суайчыньніка?
публіцыст, літаратуразнавец, палітык Аляксандар
Фядута, “Наша Ніва”. 2002. 19 ліпеня.
...нашыя з сп.Балахонавым ацэнкі
старой беларускай літаратуры розьняца ня так моцна, як яму
падаецца.
публіцыст і крытык літаратуры Даніла Жукоўскі,“Наша
Ніва”. 2002. 31 траўня.
Дагэтуль эпізоды барацьбы за
нацыянальнае вызваленьне і дзяржаўную незалежнасьць разглядаліся
ў нас пераважна ў
гераічным ракурсе. Некаторыя аўтары спрабуюць карнавалізаваць
нават калабарацыю ў акупаваным фашыстамі Менску (С.Балахонаў, “Сьмерць
лютністы” – ARCHE.2- 2001.).
публіцыст
і крытык літаратуры Даніла Жукоўскі, “ARCHE-Скарына”. 2001.
№6.
Сяргей Балахонаў – пісьменьнік,
настаўнік. Лідэр гомельскага асяродку маладых
літаратараў.
“ARCHE”. 2001
№5.
У новым кантэксьце разьвіцьця
беларускай літаратуры, дзе адчуваецца нязломная скіраванасьць на
стварэньне нечага пазытыўнага і грунтоўна аптымістычнага, Якуб
Колас застаўся па-за ўвагай цяперашніх адраджэнцаў. Але, як ні
круці, ён таксама сымбалізуе цэлую эпоху беларускае культуры,
эпоху, якая яшчэ далёка ня скончылася. Ня я адзін заўважаю
Коласавы "Казкі жыцьця" ў прыпавесьцях Васіля Быкава, а ягоныя
манумэнтальныя "Ростані" - ці мала ў якіх творах сучасных
літаратараў, сьвежы прыклад - нашаніўскі "Дзёньнік маладога
спэцыяліста" Сяргея Балахонава, уражаньні ад працы ў сельскай
школе. Дарма, што Якуб Колас - не беларускі кубіст, ня наш
якабінец. Я-Куб. Удумамйцеся ў імя, у ім - трохвымернасьць
беларускае ідэі. Колас - гэта наш родны кут удоўжкі, ушыркі і
ўвышкі. Я не асабліва сябе дакараю за тое, што ізноў не паехаў у
Мікалаеўшчыну. Раз ад разу ў нядзелю, калі шэрая маса мінчан у
сваім хаўтурным маршы павольна перасоўваецца ў бок Камароўкі, мы,
менчукі, зьбіраемся пад дзядзькам-дзедам Коласам, які ў задуменьні
сядзіць на сваім пляцы і паглядае на нас зьверху. Што ў поглядзе
ягоным?
публіцыст, літаратар і на той час рэдактар "Нашай Нівы" Сяргей Дубавец у праграме "Вострая брама", лістапад 1999 г.,
Радыё Свабода.
Дарэчы
С.Балахонаву вельмі хацелася б, каб “Наша слова” перайшло на
тарашкевіцу... Чытаеш такія
штуковіны, і, прызнаюся, грэшная думка лезе ў галаву: а ці
не робіцца гэта знарок, каб дыскрэдытаваць мову ў вачах і без таго маленькай жменькі яе
носьбітаў ды адпужаць ад яе тых, хто мог бы яшчэ далучыцца да гэтай жменькі...
доктар філялялягічных навук Іван Лепешаў,“Наша
слова”. 1999. 29 верасьня. Можна пачытаць тут.