КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ЛЮБОЎ НАРОДНАЯ: АРТЫКУЛЫ, ІНТЭРВІЮ, ГУТАРКІ

Маленечкі цытатнік рэдакцыі "Нашай Нівы" пра Сяргея Балахонава

"А мне падабаецца Балахонаў". (Зьміцер Панкавец, на пытаньне рэдактара пра прыярытэты ў беларускай літаратуры)

"Такога, як Балахонаў, у нас дакладна болей няма". (Андрэй Скурко, убачыўшы сайт творчасьці Тэзэя беларускага постмадэнізму)

"Балахонаў – гэта наша ўсё!" (Зьміцер Дзядзенка, прыватная гутарка на кухні)

"У Балахонава цяпер, відаць, творчы крызыс. Нічога ня піша ў НН. А можа ён купаецца ў промнях славы пасьля досыць моцнай кнігі". (Андрэй Дынько, па дарозе ў Полацак, ля вёсачкі Гомель)

"Балахонаў – гэта Балахонаў". (Сяргей Кандраценка, трапна)

"Раней, як бывала, разгорнеш сьвежую НН і шукаеш Балахонава. У яго ж мова якая, як у Станкевіча! Купіў "Грушу", а прачытаць ніяк не магу, часу бракуе". (Раман Маладзяшын, пры размове пра кнігі Янкі Станкевіча)

"Пазвані Балахонаву, ён ведае болей за многіх нашых прафэсійных гісторыкаў". (Алег Гардзіенка, пры падрыхтоўцы апытаньня пра беларускія вайсковыя перамогі)

"Порах у Балахонава, канечне, ёсьць, але аб'ектыўна, куды яму да Глёбуса". (Сяргей Харэўскі, на 48-ы дзень нараджэньня Ўладзімера Адамчыка)

"Балахонаў? А гэта трэнэр футбольны"? (Арцём Лява, як заўсёды наіўна)

"Балахонаў! О, да"! (Наста Бакшанская, іранічна, пра постмадэрнізм Сяргея Балахонава)

"На мінулыя Каляды памятаю, як Балахонаў даты са сваёй бандай у рэдакцыю зарваўся. Праўда на НН ужо ня піў, сказаў, што яму дастаткова". (Сямён Печанко, у прадчуваньні новых сьвятаў)

Зьміцер Панкавец, 10 лістапада 2006 г.

Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.