Праект «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» паступова падыходзіць да свайго лягічнага завяршэньня. Дакота запісала ўжо свой «фабрычны» гіт «Запалкі», «Нестандартны варыянт» чаруе разам зь Сяргеем Балахонавым над прыпевам трэку «Да неба», а гурт Naka пакуль не прыняў пераклад, у якім «отец» стаў «бацькам».Гурт «
Нестандартны варыянт» яшчэ працуе над тэкстам сваёй песьні разам зь літаратарам
Сяргеем Балахонавым. Засталося ўзгадніць толькі прыпеў і выбраць адзін з чатырох варыянтаў. «
Калі ў рэп-творы зьяўляецца хоць адзін лішні склад, то гэта ўжо ня ў тэму, таму мы вельмі патрабавальныя да тэксту», — тлумачыць адзін зь лідэраў «Нестанды»
Зьміцер Міхневіч. Выканаўца прызнаецца, што працы ў яго ўдоваль: асноўная — на менскім трактарным, падпрацоўка гукарэжысэрам у студыі, да ўсяго здымкі праграмы пра рэп-музыку на Першым музычным тэлеканале, а таксама канцэрты і рэпэтыцыі. «
Але праект „Перазагрузка“ — у ліку нашых прыярытэтных у бліжэйшы час, вельмі цікава будзе паслухаць вынік», — кажа рэпэр.
А вось сьпявачка
Дакота ўжо зацьвердзіла беларускую вэрсію свайго «фабрычнага» гіта — «
Спички» ў пераасэнсаваньні Глеба Лабадзенкі. Вакал для «Запалак» ужо запісаны і цяпер на студыі Osmos ідзе зьвядзеньне трэку. «
Мне вельмі цікава ўдзельнічаць у падобных творчых праектах, — сказала Дакота адразу пасьля запісу. —
Што бы там ні казалі, але я беларуска і добра размаўляю па-беларуску. На маім будучым альбоме абавязкова будзе некалькі песень на роднай мове, якія я напісала сама».
Гурт
Naka на днях зьбіраецца ў студыі, каб урэшце запісаць беларускую вэрсію свайго гіта — «
Дарога». Але перад гэтым яшчэ мае пасядзець разам зь перакладчыкам Глебам Лабадзенкам на тэкстам. «
Ёсьць некалькі момантаў у перакладзе, якія я не магу прыняць. У арыгінале мы пяем пра „Отца“. Перакладчык жа звузіў сэнс, падаўшы гэта слова, як „бацька“. А „бацька“ да ўсяго самі ведаеце, які мае дадатковы сэнс:)».
Паводле інфармацыі партала "Тузін гітоў", 30.07.2009 г.