ДАЛІНА СЬМЕРЦІ (рас. "долина смерти")
Паводле міталёгіі салдат тэрміновай службы месца, адкуль прыходзяць усе
духі (або
салдаты фартуны), каб забіваць
шакалаў.
ДЗЕД (рас. "дед")
Жаўнер, што праслужыў у войску год і да дэмбелю яму застаецца шэсьць месяцаў (выключэньне складаюць
гадавікі). Не зважаючы на існуючае ў грамадзтве меркаваньне,
дзяды, зазвычай, наўпрост не "выхоўваюць"
духаў, а выкарыстоўваюць для гэтых працэдур жаўнераў, што пасьпелі праслужыць шэсьць месяцаў (для
дзядоў яны
маладыя, для
духаў яны
чэрапы). Таму прынцып нестатутных выхаваўчых работ можа гучаць наступным чынам: "Малады майго маладога ня мой малады".
Бываюць і выняткі. Напрыклад, мой
дзед Андрэй Майсюк гэтага прынцыпу не датрымліваў і пад настрой байдосіў амаль усіх, хто патрапляў пад гарачую руку. Салдацкае звычаёвае права тут не спрацоўвала. Падобных асобаў варта аб'яднаць у катэгорыю
дзядоў-адмарозкаў. Сустракаюцца таксама нізкастатусныя
дзяды, якія толькі фармальна па тэрміну службы могуць лічыцца такімі, але ня маюць амаль ніякіх палёгкаў, што гарантуе іншым звычаёвае права. Прычыны нізкастатуснасьці розныя, але ў бальшыні разоў, відаць, зьнітаваныя з асабовымі чыньнікамі. Напрыклад, майго
дзеда Г. ягоныя супрызаўнікі білі да самага
дэмбеля, бо той усю дарогу мачыўся ў ложак (не пастаянна, а рэгулярна). Іншы
дзед – Павлик – патрапіў у няласку ці не з-за сваёй рахманасьці і неагрэсіўнасьці. За тое, што яго звальнялі ў запас адной зь першых партый, памянёны Майсюк адмудохаў яго алавянным чарпаком, ажно ў Павлика адбылася ненаўмысная дэфэкацыя.
Увогуле ж наш
вясёлы батальён адрозьніваўся мягкімі формамі нестатутных дачыненьняў. Маючы за плячыма ўнівэрсытэт і веды ў галіне клясычнай беларускай літаратуры, я адразу сфармуляваў послаўку: «У войску куды ня ткніся, то ўсюль беларуская клясыка: як не
дзяды, дык
залёты». Нагадю, што "Дзяды" ёсьць творам Адама Міцкевіча, а "Залёты" – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
ДЗЕДАВАНЬНЕ (рас. "дедовщина")
Сыстэма нестатутных дачыненьняў паміж вайскоўцамі, падмацаваная разгалінаваным комплексам звычаяў і абрадаў, які закліканы замацаваць за кожным вайскоўцаў пэўнае месца ў нефармальнай герархіі згодна з тэрмінам прызыву ў узброеныя сілы.
ДЗЕНЬ А*УЕЛАГА ДУХУ (рас. "день о*уевшего духа")
Сьвята ў сыстэме вайсковае нестатутнае абраднасьці. У гэты дзень, які прыпадае на
дваццацідзёнку дзядоў ,
духам дазваляецца амаль абсалютова ўсё, што звычайна для іх складае
непалаген. Духі ходзяць з расшпіленымі кіцелямі, расслабленымі папругамі, змушаюць
дзядоў бегаць па цыгарэты, цукеркі, гарбату, выконваць фізычныя практыкаваньні. Мусова патрэбна, каб
духі паганялі
дзядоў добра, але й не забваліся на меру. Такім чынам старслужнікі прыгадваць часы, калісамі былі
духамі. Магчыма іх наведвае тым часам свайго кшталту настальгія.
ДУХ
Жаўнер, што прыняў прысягу паводле вайсковага статуту і прайшоў абрад ініцыяцыі паводле звычаёвага армейскага права: тры ўдары спражкай папругі па крумянку (ягадзіцах). Жаўнер, які праводіць ініцыяцыю ў
духі, ставіць на зваротным баку папругі ініцыяванага дату гэтай падзеі ды свой подпіс. У статусе духа жаўнер перабывае крыху менш, чым шэсьць месяцаў. Дух зазнае ўсе складанасьці салдацкага жыцьця, бо на яго плечы кладзецца значная частка гаспадарчых ды іншых работ, а таксама выкананьне розных прыхамацяў
дзядоў.
Хочацца ўспомніць адну забаўку.
Дзед кажа: "
Духі!". Яна адказваюць: "Мы!"
Дзед мовіць далей: "Мухі!"
Духі імітуюць гудзень мух: "Жжж!" "Убіць мух!" – загадвае
дзед.
Духі дружна хлопаюць сябе ладоньню па лобе: "Хлоп!"
ДУХАНКА
Пэрыяд службы жаўнера ў статусе
духа. Складае парадку пяцёх мясяцаў.
ДЫЗЭЛЬ (рас. "дизель")
Дысцыплінарны батальён.Месца, дзе адбываюць пакараньне салдаты, якія ўчынілі цяжкія вайсковыя злачынствы.
ДЫСКАТЭКІ (рас. "дискотеки")
1. Танцы салдат тэрміновай службы зь дзяўчатамі, запрошанымі ў вайскову частку з суседніх навучальных установаў (вучэльняў, тэхнікумаў). Стала практыкуюцца ў некаторых вайсковых падразьдзяленьнях. У нашым вясёлым батальёне пастаяннымі былі сувязі з тэхнікумам аграрнага профілю, які саладаты традыцыйна называлі "капыты". Дзеля спэцыфікі батальёну іншым разам дзяўчат дастаўлялі з гораду на аўтазакау (аўто для перавозкі зьняволеных), які яны ласкава называлі "Наш аўтобус". Аднойчы іх давялося прывозіць у кодабе (кузаве) "КамАзу". Камандзіры называлі
дыскатэкі няйнакш, як
бл*дзкія дні, а камбат дэманстратыўна зьяжджаў дахаты перад самым пачаткам танцулек.
2. Кшталт вайсковага зьдзеку, калі маладых салдат прымушаюць разьбіцца на пары і танчыць, выконваючы ролю мужчыны і жанчыны.
ДЭМБЕЛЬ (рас. "дембель")
1. Стродка – звальненьне салдата ў запас, фактычна – міталягічная істасьць. Дэмбель ёсьць найчасьцейшым прадметам армейскага фальклёру. Найвядомейшай ёсьць прымаўка: "Дзембель неізьбежан!" Цікава, што камбат прамаўляў яе ў наступным выглядзе: "Дзембель неізьбежан, как крушэніе імпэрыялізма!" Чым менш дзён да
дэмбеля, тым больш неадэкватнымі стаюцца паводзіны чалавека. Участых назіраецца сындром
зьезду глуздоў (
срывание крыши).
2. Саладт, што звальняецца ў запас.
ДЭМБЕЛЬСКАЯ НЕБЯСЬПЕКА! (рас. "Дембельская опасность!")
Выгук стараслужніка ў пэўных сытуацыях, на што
духі мусяць расступіцца і ўхапіцца за ўсё, што пад ёсьць пад рукамі (напрыклад, за сьцяну), дэманструючы такім чынам свой страх перад названай небясьпекай.
ДЭМБЕЛЬСКІ АЛЬБОМ (рас. "дембельский альбом")
Урачыста аформлены вайсковы фотаальбом, які жаўнер робіць сам ці "просіць" зрабіць свайго суслужыўца.
ДЭМБЕЛЬСКІ НАТАТНІК (рас. "дембельский блокнот")
Натанік, дзе зьбіраецца размаіты армейскі фальклёр і творы мастацтва: вершыкі,
шуточки-прибауточки, песьні, малюнкі і г.д. Наўскідак вершык пра ўнутраныя войскі:
ВВ – не прсто дорога
ВВ – не просто строй
В ВВ жизни теряют
и на дембель идут с сединой.
ДЭМБЕЛЬСКІ САМАЛЁТ (рас. "дембельский самолёт")
Міталягічны транспартны сродак, увасабленьне салдацкіх летуценьняў аб
дэмбелю.
ДЭМБЕЛЬСКІ ЦЯГНІК (рас. "дембельский поезд")
1. Міталягічны транспартны сродак, увасабленьне салдацкіх летуценьняў аб
дэмбелю.
2. Адмысловае праходжаньне салдат падчас вечаровай прагулкі, калі, парушаючы ўсе інструкцыі і маршрут, яны імітуюць грукат колаў цягніка. Звычайна "цягнік" запускаюць па выхадзе загаду аб звальненьні.[Паводле зьвестак Сямёна Печанка]
2000 і 2006 г.
Фота з прыватнага архіва
Сяргея Балахонава