Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ЛІРЫКА

Дачка

Сяргей Балахонаў. Дачка

Верш «Дачка» (home audio), 1,04 Мб Мая дачка па горадзе ідзе
зь сяброўкамі ці з новым кавалерам.
І палымнее ў бліскавіцах дзень,
І пасьпяшае рух нябесных сфэраў.

Мая дачка – наіўнае дзіцё,
што мроіць пра марозіва й каханьне.
А перад ёй вялікае жыцьцё
на трыццаць восем тысячаў сьвітаньняў.

Мая дачка гуляе ў партызан
паміж басэйнам і кавярняй зь піцай.
Яна сябе ня хоча ўвесьці ў зман,
бо ёй ад зманаў вельмі кепска сьпіцца.

Мая дачка – крыху фотамадэль –
саромеецца ўласнай прыгажосьці.
Вясновы дождж ёй дорыць акварэль.
Яна ў адказ ласкава шэпча штосьці.

Мая дачка – расейка, як мы ўсе.
Москва, Москва, как много в этом звуке...
І нешта ў сэрцы чэзьне пакрысе,
як сонца напярэдадні разлукі.

вясна, 2009 г.

Слухаць оналйн: