|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
|
|
ВЕРШЫ: ПЕСЕННАЯ ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ
Deform. Прагу жыць прышчапі мне
На абрынутай Зямлі Я пад коўдрай снегападаў, Што твой вобраз замялі, Побач зорак мірыяды. Не чакаючы цябе, Веру ў боль і асалоду. Лёдам стануць словы ўсе… З імі я… Зорак мёртвае святло. Нада мною толькі неба, Дзе планет абеглых тло Долу падае, марнее. Я забыў тваё цяпло, Занядбаў сябе дазвання. Вочы снегам замяло, Як і парасткі кахання. Прыпеў:Вер, што ў небе сонца! Знай, што я не побач! Боль знішчае цела! Ты – прагу жыць прышчапі мне! Зорак мёртвае святло. Нада мною толькі неба, Дзе планет абеглых тло Долу падае, марнее. Я забыў тваё цяпло, Занядбаў сябе дазвання. Вочы снегам замяло, Як і парасткі… Прыпеў:Вер, што ў небе сонца! Знай, што я не побач! Боль знішчае цела! Ты – прагу жыць прышчапі мне! Пераклад паводле: masteroff.orgФота: Anton Kirsanov
|
|
|