Намер!фрагмэнт раману
Аднойчы, калі мы сачкавалі школу на аддаленай будоўлі, завязалася
гаворка «пра гэта». Нашы размовы былі заўсёды так ці інакш прасякнуты
тэмаю сэксу. Мы або гаварылі «пра гэта», або паслугоўваліся словамі,
якія на тое наштурхоўвалі: «яна мяне зая*ала», «хай засуне сабе ў
дупу», «ды я ў рот я*аў гэную *уйню...» і г.д.
Урэшце малявалі недакуркамі на шлакаблёках тыя самыя «дупы», «залупы»
ды іншыя, па вялікім рахунку банальныя рэчы.
Ці задумваліся вы калісьці, хто малюе непрыстойнасьці, якія часьцяком
пабачыш у нас на сьценах? Ды акурат такія, як мы і малююць!
Мне, напрыклад, падобнае хуліганства падабалася. Я адчуваў, што магу
адлюстраваць ня проста сымбаль – орган там ці які акт. Я маляваў цэлыя
эцюды. Як першабытны мастак. Яны яшчэ й дасюль ёсьць дзесьці там у
Медных Буках. Упэўнены, што да тых збудаваньняў ужо ніколі ня вернуцца
майстры й гаспадары, і ніхто мае пано не затынкуе, ура.
У той дзень са мной былі Сярога-касы, Хведзя, Віцька, Слон і яшчэ два
адмарозкі з «Б» клясы. Быў канец красавіка. Усе ў кашулях з кароткімі
рукавамі. А як што было насамрэч сьпякотна, мы палезьлі ў сутарэньні.
Там на земляным доле стаялі стосы цаглінаў, якія былі нам за зэдлікі (у
мяне, прыкладам, там быў цэлы «трон»). Каму не ставала цэглы, і не было
ахвоты ісьці па яе на двор, той сядзеў на кукішках. Ну, як вось Сярога.
Усё пачалося зь мяне. Я пахваліўся, што на мінулай дыскатэцы мне дала адна малая.
«Надзя?» – спыталі мяне. Усе ведалі пра нашыя лірычныя стасункі, за якія мяне нават празвалі «раманцікам».
«Надзя», – падцьвердзіў я.
Больш ніхто з кумпаніі пахваліцца нечым падобным ня мог, і размова на
тым бы і скончылася. Аднак жа Сярога-касы хітра прымружыўся і ўзяўся
пераказваць нам гісторыю, якая адбылася зь яго стрыечным братам. Братан
яго, выяўляецца, вучыўся ў Львове у бурсе, і быў нашага веку. Разам зь
яшчэ адным ушлёпкам яны канкрэтна памацалі «какую-та цёлку».
Слон, ён сядзеў на цаглінах насупраць мяне, пацікавіўся, як яны яе
памацалі.
Сярога распавёў, што памацалі яе “чыста канкрэтна”. Маўляў, ня проста
расшпілілі ліфон, а ў натуры без базараў, бля, задзерлі трулі, і
падкінулі ёй па паленцу.
«А цялуха чаго?» – спытаў цыганкаваты пацык з «Б» клясы.
Сярога сказаў, што цёлка спачатку адпіралася, але, калі яго брат выцяг
сваю махіну, у дурніцы ўсё пацякло, і яна аж віскатала, каб ёй
прысунулі. Сярога эмацыйна, нібы сам быў сьведкам таго, працягваў
аповяд, як цёлка «брала канхветку», «давала ў зад» і як яны ёй
«струкнулі на рыла». Распавядаючы гэта, Сярога аж уздрыгваў – ён наагул
увесь такі задрыганы, нэрвовы, непрыемны – а тут яшчэ тэма такая.
Агідна было глядзець на яго. «Такія дзялы», – падвёў рысу касы. «І гэта
пацаны нашага веку!», – дадаў ён і паправіў нешта ў майтках.
Тут усе пачалі абмяркоўваць сьпярша пацаноў, якія ў натуры безбашанныя,
потым цёлку, якая сваімі паводзінамі падцьвердзіла, што ўсе зь ейнае
пароды – макрашчылкі й самадайкі.
Урэшце пацаны задумаліся (гіпатэтычна) над магчымасьцю паўтарыць
падобную працэдуру, гы-гы, уласнымі высілкамі. А хіба мы не мужыкі?
Напрыклад, гы-гы, заўтра – падсьцярэгчы якую-кольвек дзірку, што выйдзе
падчас заняткаў у прыбіральню, і зрабіць усё жвавенька, кінуць чыста
па-палачцы, гы-гы, «радзі галачкі». Двое трымаюць за рукі, двое за
ногі, а адзін – кайфуе. Сярога палічыў, што нас для такой апэрацыі
нават болей, чым трэба.
Слон так захапіўся, што басам пратрубіў: «Пацаны, а пачаму не
сягоньня?» Пайсьці проста зараз у школу, перастрэць якую дуру. Двое за
рукі, двое за ногі, адзін кайфуе.
А потым цёлка сама дагоніць, што за тэма, і – хто ведае? – будзе ім даваць штодня.
«Тады валім!» – махнуў рукою Хведзя, які ўсё гэта уважліва слухаў (я
яго недалюбліваў – ён вечна хацеў быць верхаводам там, дзе ўжо
верхаводзіў я).
Такога рашучага закліку пацаны нечакалі, таму ўсе пераглянуліся. Хведзя паўтарыў: «Валім на цёлак! Хто са мной?»
Слон – той падняўся, Сярога падняўся, Віцька – ціпа шчэ ня знае. Бачу
два сцыкуны з «Б» клясы зьбянтэжыліся. Яны зразумелі, што астатнія
зьбіраюцца рабіць тое насамрэч – проста зараз пайсьці і адклосьціць
якую-небудзь маляўку – і ніхто не адчуў у гэтым чагось няслушнага.
– А ты? – спытаў Хведзя ў мяне.
– А я чаго? – спытаў я дурнаватым голасам. Не магу расшупіць, што ад мяне хочуць..
І тут я, уласна кажучы, згадаў пра сябе. Апамятаўся.
– Зараз-зараз... Так вы чаго... у натуры?!. – спытаў я, нібыта не сваім
ротам. – У натуры хочаце пайсьці зараз когось маркітаваць?!
Пацаны стаялі нада мною, а я ўсё яшчэ сядзеў на сваім «троне». Тыя, што
згадзіліся з прапановаю Сярогі, кпліва пазіралі на мяне. А Хведзя, дык
аж занадта.
– Ды ён, пацаны, баіцца. І пра Надзю ён, высьвятляецца, сьпізьдзеў.
Я глядзеў на іх, не разумеючы. І нават словы пра Надзю пусьціў міма сябе, а то б ужо й з кулакамі палез.
Стоп-стоп-стоп. Няўжо яны сапраўды ідуць... ці толькі адзін аднаго на
понт бяруць?
Пацаны, пасьмейваючыся і пераглядаючыся, пачалі вылазіць па аднаму праз
вакенца на сьвятло. Кожны ўважаў за патрэбнае зірнуць на мяне зь лёгкай
фанабэрыстасьцю.
То пякучым, то марозным токам мяне пачало калаціць ад усьведамленьня
таго, дзе я апынуўся. У кампашцы зьбяёдкаў, праўдаістых імбэцылаў –
так, імбэцылаў з усімі клінічнымі прыкметамі: адвіслымі губамі, нізкімі
ілбамі, з характэрным выразам на абліччы. Да мяне дайшло сапраўднае
значэньне словаў гэтых людзей, якія вось жа вырашыліся ісьці зараз у
школу шпокаць малявак. Пранізьлівая неадпаведнасьць таго, што я
прызвычаіўся бачыць у гэтых людзях, і таго, чым яны былі насамрэч,
зрынула мяне ў ліхаманку.
Упершыню я дадумаўся спытацца ў сябе: «А што я тут, к кадукам сабачым,
раблю? Што я шукаю сярод гэных крэтынаў?» І, самае галоўнае: «Чаму я
сюды патрапіў?»
Ня ведаю чаму, але ў той момант мяне агарнула гарачае расчараваньне ў
чымсьці каштоўным. Расчараваньне ў адсутнасьці цуду.
Я зразумеў, што вось ён – гэты момант, дзе можна выбіраць. Забракавала
паветра. Я вылез з сутарэньня на сонца, і адчуў, як вялікая
прыцягальнасьць маіх карыфанаў паслабілася. Разам з тым, штось горкае
завалодала мной.
Можна сказаць, я адчуў смак гора – хаця, калі задумацца, пра якое такое гора я вяду?
Хлопцы скіраваліся лядашчым крокам да школы, ад будоўлі гэта хвілін
пятнаццаць хады. Зараз там ішоў трэці ўрок. Першымі йшлі Хведзя, Сярога
і Слон. За імі, увесь у роздумах, цягнуў ногі Віцька. Двое хлапцоў з
паралельнае клясы ішлі апошнімі, яна запальчыва (і ўстрывожана)
спрачаліся. Сярога азірнуўся і пацікавіўся, ці я іду зь імі. Хведзя
паглядаў непрыветна. Я адмоўна матлянуў галавой і падыбаў у
супрацьлеглы бок, па сьцежцы празь левады ў лес. Мне захацелася пайсьці
да скал, пабыць на самоце. Пачуваўся разьбітым.
Быў пачатак траўня. Памятаю, дужа траскаталі на сьпякоту цвыркуны.
Пераклад з украінскае ажыцьцёўлены ўвесну 2006 г. паводле www.proza.com.ua