Як пад тваю сыйду апеку,
сноў шляхетных мне даруй.
Каб не знік у снах давеку,
блаславенне мне даруй.
Абсяг атрутны.
Нішто мяне не пераймае,
толькі чорнай ночы сон.
Я аб помачы благаю,
што б прынёс твой легіён.
Абсяг атрутны.
Покліч досвітку магутны,
мушу кінуць твой сусвет.
Я прачнуся, лёд паўсюдна,
існавання твайго след.
Абсяг атрутны.
Ўбач мяне!
Якім зрабіўся цяпер?!
Чуй мяне
і залячы мне раны...
Ўбач мяне!
Якім зрабіўся цяпер?!
Чуй мяне!
Мы вечнасцю звязаны...
Абсяг атрутны.
Абсяг атрутны.
Абсяг атрутны.
Абсяг атрутны.
Як цябе кранецца роспач,
спагаду тут табе я дам.
Страт маіх не ўчуеш горыч,
бо маіх не знаеш драм.
Не раз'юшуся на гэта,
развітаюся з табой.
Беспрытульны, несагрэты
замкну я дзверы за сабой.
Ўбач мяне!
Чуй мяне!
Мы вечнасцю звязаны...
Ўбач мяне!
Якім зрабіўся цяпер?!
Чуй мяне
і залячы мне раны...
Ўбач мяне!
Якім зрабіўся цяпер?!
Чуй мяне!
Мы вечнасцю звязаны...
Абсяг атрутны.
Абсяг атрутны.
2004 (?) г.
Пераклаў на беларускую ў 2009 г. Сяргей Балахонаў паводле арыгінальнага нямецкага тэксту Diary of Dreams - Giftraum з аглядкай на аўдыёфайл Diary of Dreams - Giftraum (Skinner Mix)Фота:
alternation.eu