|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
|
|
ВЕРШЫ: ПЕСЕННАЯ ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ
Цярэбіць мерна чорны бот
Што ж ты зрабіла, любая?
Надзела ўбраньне шлюбнае.
Пярсьцёначкам аздобіла
Ласкавую руку.
І што ж тады прызнаньні
Пра вечнае каханьне?
І словы, словы тыя
“кахаю” ды “люблю”?
Прыпеў:
Цярэбіць мерна чорны бот
З травой празрыстую расу.
То варта крочыць цераз змрок,
Каб службу несьці на пасту.
І кожны думае адно:
Чакаюць дома і лістуюць:
“Каханы, мілы, любы мой,
я пошчак сэрца твайго чую”
Калі шынэль здымаюць
Са стомных плеч салдаты,
Са згадкай пра каханых
Яны кладуцца спаць,
Дык сьніцца ім радзіма,
Палі, лясы густыя
Ды дзеўчыны, каторыя
Зьбіраліся чакаць.
Цяпер мне часта сьніцца –
Вясельле весяліцца.
Ня могуць не напіцца
І “горка” не крычаць.
Кахаць ты абяцала,
Ды слова не стрымала,
і ўрэшце напісала:
“Ты мусіш дараваць”.
Пераклад: 2005 г.
|
|
|