Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ПЕСЕННАЯ ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Pierre Bachelet & Herve Roy. Эманюэль

Pierre Bachelet & Herve Roy. Эманюэль. Пераклаў Сяргей Балахонаў

Сяргей Балахонаў - Эманюэль, 3,02 МбЛюбасьці матыў – сэрцабіцьцё Эманюэль.
Між душой і целам бой.
Любасьці матыў – трапеча плоць Эманюэль.
Насьцярога быць адной.

А ты ж яшчэ
зусім дзіця,
многіх уцех
ня зьведала.
У дваццаць год
не да разваг,
бо асалод
адкрыты шлях.

Любасьці матыў – сэрцабіцьцё Эманюэль.
Між душой і целам бой.
Любасьці матыў – трапеча плоць Эманюэль.
Насьцярога быць адной.

Сэрцайка жарсьць –
сэнс тваіх мар.
Не ўтаймаваць
плоці пажар.
Жаданы сон,
шчасны палон,
райскі спачын
ты для мужчын.

Цудная бель,
Эманюэль.
Сэрцабіцьцё.
Сьлёз праліцьцё.
Шчасьце знайсьці
цяжка, але
будзе ў жыцьці
лепш надалей.

Любасьці матыў – сэрцабіцьцё Эманюэль.
Між душой і целам бой.
Любасьці матыў – трапеча плоць Эманюэль.
Насьцярога быць адной.

[1974?]

Пераклад: красавік 2008 г.

Арыгінал: "Emmanuelle"

Фота: lionsgatepublicity.com

Слухаць оналйн: