У Евы Браўн
чарговы раман
на тэму анёлаў і гітлераў.
У Евы Браўн
навязьлівы стан
афэкту й застрэмленасьць клітара.
У Евы Браўн
круты сарафан,
пілётка і сэйф са шкілетамі.
У Евы Браўн
нязнойдзены плян,
кекс яблычны зь песьнямі сьпетымі.
У Евы Браўн
малайскі туман
і Кіліманджара пад бункерам.
У Евы Браўн
пэнтхаўз і даўнтаўн,
канцлягер для нобэляў з букерам.
28.05.2009 г.
Фота: freepressjournal.in