|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
|
|
ВЕРШЫ: ПЕСНІ, ГАРАДСКІ РАМАНС
Фрысьбі. Жорсткі гарадскі раманс
1. Я спакойна сядзеў на прызьбе, з асалодаю "кэмал" курыў. Ты сказала: "Хадзем на фрысьбі", і пайшло ўсё жыццё дагары.
Прыпеў: Ах, чаму ты мяне спакусіла на паветры талерку кідаць?! Ах, якая пякельная сіла распаліла ўва мне гэту жарсць?!
2. Мы штотыдзень ішлі на кропку, каб шпурляць і шпурляць чортаў дыск. А я мроіў гарэлкі стопку, што кульну без увагі на ціск.
Прыпеў: Ах, чаму ты мяне спакусіла на паветры талерку кідаць?! Ах, якая пякельная сіла распаліла ўва мне гэту жарсць?!
3. Гэта ж трэ' так было купіцца! Не мяне ты любіла, а спорт! Я ж цябе так хацеў, і піцы, і згуляць у пэйнтбол, як той чорт!
Прыпеў: Ах, чаму ты мяне спакусіла на паветры талерку кідаць?! Ах, якая пякельная сіла распаліла ўва мне гэту жарсць?!
4 жніўня 2009 г.
|
|
|