КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Garbage па-беларуску

А свет зацесны нам
Я ведаю боль,
Я ведаю лек,
І што паказаць,
А што ані ўвек,
Калі прамаўляць,
І калі зачапіць,
Ніхто не памрэ ад прагі пажыць

А свет зацесны нам,
Але ён добры для пачатку спраў, для нас.
Калі ты дужы сам,
То зробім, каб асобны свет паўстаў для нас.

Людзі, як мы,
Ўсе знаюць, быць як
Жыцця сэнс знікае,
Як не чуеш жыцця.
Калі цалаваць,
А калі і забіць.
Як не зможам ты й я –
каму пачынаць?

А свет зацесны нам,
Але ён добры для пачатку спраў, для нас.
Калі ты дужы сам,
То зробім, каб асобны свет паўстаў для нас.

Ёсць пэўнасць,
Ёсць боязь,
Ёсць гатоўнасць,
Хаця й не зусім...

А свет зацесны нам,
Але ён добры для пачатку спраў, для нас.
Калі ты дужы сам,
То зробім, каб асобны свет паўстаў для нас.

А свет зацесны нам,
А свет зацесны нам,
Ніхто не блізкі нам,
А свет зацесны нам.

[1999?]

Пераклаў на беларускую ў 2009 г. Сяргей Балахонаў паводле Garbage. The World is not Enough Lyrics.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.