Шлях ад кропкі да вечнасьці
Са словамі цяжкасьці
Беззаганнасьць ня лечыцца
У гарэлачнай вадкасьці
Прыгажосьць прадказальная
Злосьць мае рацыю
Я думаў фінал ужо
Ды наноў усё каціцца
Розум напэўна ўсё ж возьме верх
Нешта стрымае блізка ад скраю
Я клясьці неба меў грэх
Яно не журыцца - яно ад журбы памірае
Так і знаў, што ўсё гэтым скончыцца
З усімі здараецца
А адзіноце бяз розьніцы
Што там і з кім атрымаецца
Страшна ад кволасьці
Страшна прачнуцца
Шчасьце ў бясконцасьці
Да яе мне б крануцца
Розум напэўна ўсё ж возьме верх
Нешта стрымае блізка ад скраю
Я клясьці неба меў грэх
Яно не журыцца - яно ад журбы памірае
Пераклад: 2005 г.Фота:
Владимир Выбуль