Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ПЕСЕННАЯ ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Город 312. Застацца

Город 312. Застацца. Пераклаў Сяргей Балахонаў

Тунэлю змрок, а ў ім сьвятло сьляпучых зор,
Падэшвы на сухіх лістах пакінуць узор,
Яшчэ пад скурай б'ецца пульс, і варта жыць,
Я не вярнуся можа больш, а можа... мне з табой застацца.

Застацца смольлю на губах,
Застацца полымем ў вачах,
Ў руках тваіх уздыхам ветру...
Застацца сьнегам на шчацэ,
Смугою сьветлай на рацэ,
Дзеля цябе застацца – сьветлай.

Тунэлю змрок, я на сьвятло па ім іду,
Бягу па спаленай траве, па лёдзе брыду.
Ня плач, мяне ня страшыць боль, яго няма.
Я не вярнуся можа больш, а можа... мне з табой застацца.

Застацца смольлю на губах,
Застацца полымем ў вачах,
Ў руках тваім уздыхам ветру...
Застацца сьнегам на шчацэ,
Смугою сьветлай на рацэ,
Дзеля цябе застацца – сьветлай.

Сьветлай...

Застацца смольлю на губах,
Застацца полымем ў вачах,
Ў руках тваім уздыхам ветру...
Застацца сьнегам на шчацэ,
Смугою сьветлай на рацэ,
Дзеля цябе застацца – сьветлай.

Пераклад: 2006 гг.

Фота: svetabalagula