ГАДАВІК (рас. "годичник")
Вайсковец, які нясе тэрміновую службу, маючы за з плячыма вышэйшую адукацыю. Тэрмін службы такога вайскоўца складае адзі год, ад чаго і паходзіць само слова. Такая асаблівасьць выклікае почасту зайздрасьць і злабу з боку маладзейшых векам суслужыўцаў незалежна ад часу прызыву. З гэтай нагоды іншым разам ужываецца іншае слова –
гадзючнік.
ГАЛЕНЬНЕ (рас. "бритьё")
Катаваньне, якое мусяць штодзённа ўчыняць над сабою салдаты, каб належны выгляд пры т.зв.
разводзе на заняткі. Чыніцца галеньне ва ўмовах наўмыснай адстунасьці гарачай вады. Эфэктыўнасьць такіх працэдур звычайна мінімальная, бо даводзіцца спрабаваць выбрываць як сьлед непадрослую шчэць. Але двухдзённая няголенасьць у войску недапускаецца. У пэўных вайсковых частках звычаёвае права накладае табу (
непалаген) ці абмежаваньні на выкарыстаньне якасных сродкаў для галеньня (мадэрновых станкоў, крэмаў, ласьёнаў, электрабрытваў).
ГІМНАСТЫКА РАНІШНЯЯ (рас. "гимнастика утренняя")
Комплекс спартовых практыкаваньняў, якія выконваюцца вайскоўцамі хвілін празь 5-10 пасьля пад'ёму. Адбываецца на вуліцы. Форма адзеньня– адпаведна паравіне года і ўсталяваных вайсковымі статутамі стандартаў. У маёй пэрсанальнай практыцы – бег вакол разьмяшчэнья, адцісканьне, сякія-такія практыкаваньні.
2000 і 2006 г.
Фота з прыватнага архіва
Сяргея Балахонава