
Гэй, саколы!
Гэй, над рэчкай над чарненькай
Сядлаў коня казачэнька.
Развітаўся ён з дзяўчынай
І з каханай Украінай.
Гэй, гэй, гэй, саколы,
Абмінайце горы, лясы, долы,
Звон, звон, звон, званочак,
Мой стэповы жаўраночак.
Жаль, жаль па дзяўчыне,
Па зялёнай Украіне,
Жаль, жаль, сэрца плача
Жаль, бо ён яе не ўбачыць.
Гэй, гэй, гэй, саколы,
Абмінайце горы, лясы, долы,
Звон, звон, звон, званочак,
Мой стэповы жаўраночак.
Засталася ў любым краі
Перапёлачка малая.
А я тут, мне на чужыне
Ад расстання сэрца стыне.
Гэй, гэй, гэй, саколы,
Абмінайце горы, лясы, долы,
Звон, звон, звон, званочак,
Мой стэповы жаўраночак.
Дзеўчын мілых шмат на свеце,
Ды найболей ва Ўкраіне.
Маё сэрца там знайдзеце
Пры каханай мне дзяўчыне.
Гэй, гэй, гэй, саколы,
Абмінайце горы, лясы, долы,
Звон, звон, звон, званочак,
Мой стэповы жаўраночак.
Віна, віна, віна дайце,
А памру, то пахавайце
На зялёнай Украіне,
Пры каханай мне дзяўчыне
Гэй, гэй, гэй, саколы,
Абмінайце горы, лясы, долы,
Звон, звон, звон, званочак,
Мой стэповы жаўраночак.
Пераклаў 11.11.2010 г. Сяргей Балахонаў паводле тэксту «Hej, Sokoły»
Слухаць онлайн: