Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ПРОЗА І ПУБЛІЦЫСТЫКА: СЛОЎНІКІ

Вайсковы слоўнік

Сяргей Балахонаў. Вайсковы слоўнік

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ПАКОЙ (рас. "информационная комната")
Памяшканьне ў распалагу, дзе знаходзіцца тэлевізар, а сьцены аздобленыя ідэалягічна вытрыманымі стэндамі. У нашым вясёлым батальёне да тэлевізара быў яшчэ і відэамагнітафон. Стэнды былі аформленыя па-расейску. Крэслы ў інфармацыйным пакоі займаюцца адпаведна зь нестатутнай гіерахіяй: бліжэй да тэлевізару сядзяць дзяды, далей чэрапы і яшчэ далей духі. На просьбу дзядоў, перадаваную праз чэрапаў, першы-лепшы дух мусіць выконваць функцыю дыстанцыйнага кіраваньня, то бок бегчы да тэлевізара і пераключаць каналы.

2000 і 2006 г.

Фота з прыватнага архіва Сяргея Балахонава