Пра кнігу Пра аўтара Розгалас Як прыдбаць? Банэры Чытачы Юзэрпікі Абмеркаваць










Puls.by - в ритме жизни!


Новае на сайце
• 2.05.2006 - розгалас:
Адзін з карыстальнікаў расейскага блог-сэрвісу Liveinternet.ru дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад пачатага чытаньня кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы"... »»»

• 17.04.2007 - розгалас:
Магілёўская паэтка і блогерка Анка Упала апубліквала ў сваім інтэрнэт-дзёньніку фота дзіўнага камяня. Цікава, якое дачыненьне ён мае да "Імя грушы?"... »»»

• 17.01.2007 - розгалас:
Сяргей Балахонаў з кнігай "Імя грушы" названы ў шорт-лісьце прэтэндэнтаў на літаратурную прэмію... »»»

• 16.01.2006 - розгалас:
А с горя устроила набег на Центральный книжный, где накупила кучу книжек, в основном, конечно, для хатняй бібліятэчкі беларускага філолага, кніжкі кшталту "Якуб Колас. Сымон-музыка" і г.д. :) А вось для душы нарэшце набыла сабе "Імя грушы"... »»»

• 10.01.2007 - розгалас:
Дайшла і да нашага сайта вестка пра тое, што ў кастрычніцкім нумары (2006 г.) студэнцкай газэты "Перья", якая выдаецца (?) на факультэце журналістыкі БДУ быў апублікаваны скрайне суб'ектыўны безапэляцыйны і, самае галоўнае, ананімны тэкст пад назвай "Ліст раз’юшанага чытача да спадара крытыка", дзе робяцца спробы ацаніць раман С.Балахонава "Імя грушы"... »»»

• 1.12.2006 - галоўная:
Адзін з самых адыёзных водгукаў гэтага году на кнігу Сяргея Балахонава "Імя грушы" нарэшце апублікаваны ў Сеціве. Маецца на ўвазе артыкул Зьмітра Вішнёва "Катаракта пані Грушы, альбо Шпацыр па целе адной інсінуацыі", які ўвесну друкаваўся ў часопісе "Дзеяслоў"... »»»

• 29.11.2006 - розгалас:
Колішні рэдактар газэты "Наша Ніва", аўтар радыёпраграмы "Вострая Брама" Сяргей Дубавец пакінуў у сваім інтэрнэт-дзёньніку допіс "Імітацыя", які ёсьць сьціслай рэфлексіяй па прачытаньні кнігі Сяргей Балахонава... »»»

• 3.11.2006 - розгалас:
2 лістапада адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы" ў Буда-Кашалёўскім аграрна-тэхнічным каледжы... »»»

• 20.10.2006 - розгалас:
Знаны беларускі пісьменьнік і выдавец Алесь Аркуш у сваім інтэрнэт-дзёньніку пакінуў водгук з нагоды прачытаньня "Імя грушы"... »»»

• 30.09.2006 - розгалас:
У галіновым часопісе для настаўнікаў беларускае мовы і літаратуры "Роднае слова" (2006 г., №9, с.23-25) апублікаваны аглядны артыкул Ганны Кісьліцынай "Мадыфікацыя празаічных жанраў у сучаснай беларускай літаратуры". Немалая ўвага ў гэтым аглядзе аддадзена раману С.Балахонава "Імя грушы"... »»»

• 7.08.2006 - розгалас:
На старонках газэты "Літаратура і Мастацтва" (4 жніўня, 2006 г., №31, с. 7) зьявіўся крытычны водгук Натальлі Якавенка "Эстэтычная дыстанцыя", прысьвечаны кнізе С.Балахонава "Імя грушы"... »»»

• 16.07.2006 - розгалас:
Урэшце на сайце можна знайсьці матэрыялы, зьвязаныя зь менскай прэзэнтацыяй кнігі "Імя грушы". Гэта, па-першае, даволі падрабязная аўтраская справаздача "Мая матэрыялізацыя ў Менску: як гэта было". Па-другое, рэфлексія Ігара Бабкова "Балахонаў – утопіі другога ўзроўню". І нарэшце"Адкрыты ліст да Сяргея Балахонава" культавай гомельскай пісьменьніцы Югасі Каляды, якая ў часе прэзэнтацыі знаходзілася ў Кракаве.
Апрача таго разьмяшчаем падборку глядацкіх рэфлексіяў з нагоды прэзэнтацыі... »»»

• 19.06.2006 - галоўная:
16 чэрвеня ў Менску ў асадах Галерэі Б. адбылася літаратурна-тэатралізаваная вечарына – прэзэнтацыя кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы". Неафіцыёзную справаздачу аб імпрэзе можна прачытаць на старонках блогу сп. Балахонава: «Справазадача. Зьлевапрыёмка».
Цягам гэтага тыдня на нашым сайце будуць зьмешчаныя іншыя матэрыялы прысьвечаныя менскай вечарыне. Сачэце за абнаўленьнямі!

• 7.06.2006 - галоўная:
Матэрыялізацыя Балахонава ў Менску
Галерэя Б. і Тэзэй беларускага постмадэрнізму запрашаюць:
16 чэрвеня а 18-й гадзіне ў малую залю Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5), дзе адбудзецца літаратурна-тэатралізаваная вечарына – прэзэнтацыя кнігі прозы С.Балахонава «Імя грушы».
Вядучыя: Ігар Бабкоў / Валянцін Акудовіч
У праграме мяркуецца:
– выступ, чытаньні і сьпевы Сяргея Балахонава,
– сьпевы Андрэя Мельнікава,
– тэатральная сцэнка «Палескія мядзьведзікі»,
– жывая дыскусія з удзелам І.Бабкова, В.Акудовіча, А.Касьцюшкі, В.Булгакава, Г.Кісьліцынай, А.Скурко і інш. пачэсных суайчыньнікаў.

• 31.05.2006 - юзэрпікі:
Для самых адданых прыхільнікаў кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы", якія стала карыстаюцца сецівам, прапануецца скарбонка юзэрпікаў (аватараў), дзеля чаго на гэтым сайце створаны новы разьдзел... »»»

• 30.05.2006 - розгалас:
На форумах сайта Litara.net ужо колькі дзён, як зьявілася адмысловая галінка пад назвай "Імя грушы: порнаграфаманія ад Балахонава"... »»»

• 27.05.2006 - розгалас:
Прывёз крыху бел. кніжак і перакладаў. Першае, што патрапіў прачытаць - "Імя грушы" С. Балахонава... »»»

• 19.05.2006 - розгалас:
Літаратурны аглядальнік гэзэты "Беларусь Сегодня" Людміла Рублеўская ў артыкуле "Кніга проці манітора" прыгадвае раман С.Балахонава "Імя грушы"... »»»

• 16.05.2006 - галоўная:
Кнігу "Імя грушы" атрымаў аўтар лепшага пытаньня па выніках онлайн-канфэрэнцыі малады магілёўскі паэт Віталь Рыжкоў.

• 4.05.2006 - розгалас:
Прыемнай нечаканкай сталася зьяўленьне ў часопісе "Дзеяслоў" рэзкага крытычнага артыкула... »»»

• 26.04.2006 - галоўная:
Учора завяршылася онлайн-канфэрэнцыя зь Сяргеем Балахонавым. "Пра творчасьць, пра каханьне, пра жыцьцё", - акурат так можна назваць атрыманы ў выніку тэкст. Адзін з наведнікаў сайту правёў паралелі між пэрсанажамі "Імя грушы" і пэўнымі асобамі сучаснай беларускай літаратуры і журналістыкі. С.Балахонаў гэтыя паралелі катэгарычна абвяргае. Поўны тэкст чытайце на старонцы "Онлайн-канфэрэнцыя".

• 18.04.2006 - галоўная:
Ад сёньня і да 25 красавіка ўлучна Вы можаце задаць аўтару "Імя грушы" разнастайныя пытаньні пра жыцьцё, творчасьць ды пра ўсё, што палічыце цікавым для сябе. Зрабіць гэта можна, перайшоўшы на адмыслова створаную для гэтага старонку "Онлайн-канфэрэнцыя".
• 11.04.2006 - розгалас:
Газэта "Беларусь Сегодня" ў рубрыцы "Кніжны навігатар" апублікавала невялікую рэцэнзію на "Імя грушы". Аўтарам рэцэнзіі зьяўляецца пісьменьніца і літаратуразнаўца Людміла Рублеўская... »»»

• 13.03.2006 - чытачы:
Чытачоў становіцца шторазу больш... »»»

• 7.03.2006 - галоўная:
Аўтар "Імя грушы" перамог у намінацыі "Хлапец ЖЖ" фотаконкурса, які ладзіўся для беларускіх карыстальнікаў блогавага сэрвісу LIVEJOURNAL.COM ("Жывы Журнал") з ініцыятывы беларускага фатаграфічнага парталу FOTKA.BY. Цікава, што ў дзьвюх астатніх намінацыях перамаглі людзі, якія ўжо пасьпелі прачытаць кнігу С.Балахонава. Гэта Яўгенія Манцэвіч (намінацыя "Дзяўчына ЖЖ") і Дзьмітры Разахацкі (намінацыя "ЖЖ і жыцьцё"). Аўтар віншуе сваіх чытачоў!

• 20.02.2006 - розгалас:
"Рок-князёўна 2005" салістка гурту INDIGA Руся ў лісьце да Сяргея Балахонава выказала... »»»

• 1.03.2006 - розгалас:
"Прыемна ведаць, што мая творчасьць натхняе чытача на досьціпы"... »»»

• 1.03.2006 - галоўная:
У новым нумары часопіса "ARCHE" (№2, 2006 г.) крытык новай хвалі Даніла Жукоўскі разьбірае на запцацкі кнігу Сяргея Балахонава. Асноўныя тэзы сп.Данілы з пэўнымі камэнтарамі аўтара "Імя грушы" будуць апублікованы намі тут крыху пазьней.

• 23.02.2006 - галоўная:
Перакладчыца, журналістка, блогерка і проста цудоўная дзяўчына Марыйка Мартысевіч, нарэшце прачытала "Імя грушы". "Прачытала кніжку вашую. Шчыра кажучы, чакала, што будзе горш. Але ўсё адно крытыкаваць буду няшчадна", - не без іроніі паведаміла яна сёньня аўтару. С.Балахонаў выказаў цікавасьць да любога кшталту крытыкі сваёй творчасьці.

• 21.02.2006 - чытачы:
У сьпіс даданыя новыя чытачы... »»»

• 21.02.2006 - розгалас:
Ксёнжку мне прэзэнтавала на Дзень Народзінаў гражданка Сівец. І хаця амаль усе апавяданьні я ўжо колісь чытаў, прызнаюся, не шкадую. Мова ўласна "грушы" - проста смаката. Ё сказы, дзе цешыўся кожнаму слоўцу. Ужо-й ня ведаю, ці ў Умбэрта Экавіча італійская такая-ж выкшталцоная... »»»
• 20.02.2006 - розгалас:
Шчырыя і адданыя чытачы не шкадуюць словаў падзякі. Натальля Харытанюк зь Берасьця не паленавалася... »»»

• 15.02.2006 - галоўная:
Аўген Касьцюшка, без спраўных высілкаў якога "Імя грушы" не пабачыла б сьвет, прэзэнтуе прыватныя дзёнькавыя запісы на сайце беларускай рэдакцыі Радыё "Свабода".

• 14.02.2006 - чытачы:
Кола чытачоў "Імя грушы" шторазу павялічваецца... »»»

• 14.02.2006 - банэры:
Вітаем добраахвотнае разьмяшчэньне на Вашых вэб-праектах нашых банэраў... »»»

• 14.02.2006 - абмеркаваць:
Самыя разнастайныя пытаньні, зьнітаваныя з кнігай С.Балахонава "Імя грушы", можна абмеркаваць на адмысловай галінцы ВЯЛІКАГА МЭХАНІЧНАГА ФОРУМУ.

• 14.02.2006 - розгалас:
Ну, што сказаць? Фантазіі аўтара можна толькі пазайздросьціць. Нават цяжка ўявіць, што гэты вычварэнец-аўтар — школьны настаўнік :)) Гумар у творы вельмі дарэчы. Добра, што ня кінула чытво на першых старонках, як гэта хацелася зрабіць. ... »»»

• 14.02.2006 - пра аўтара:
Першыя публікацыі зьявіліся ўвосень 1998 г. у самвыдаце "Сымболь" (Менск, рэдактар Вадзім Карцаў) і адначасна ў газэтах "Наша слова" і "Наша Ніва". У 1999 г. Сяргей Балахонаў стаўся адным з аўтараў, бязь якіх, па словах Ларысы Рублеўскай, нельга было ўявіць тагачаснай "Нашай Нівы"... »»»

• 14.02.2006 - пра кнігу:
Зборнік празаічных твораў Сяргея Балахонава "Імя грушы" зьявіўся апошнімі днямі 2005 года ў выдавецтве Ігара Логвінава (Менск). Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне... »»»

• 14.02.2006 - галоўная:
Інфармацыйны сайт, прысьвечаны кнізе прозы Сяргея Балахонава "Імя грушы", пачаў сваю працу ў сеціве.