![]() |
![]() |
![]() |
| Пра кнігу Пра аўтара Розгалас Як прыдбаць? Банэры Чытачы Юзэрпікі Абмеркаваць |
![]() ![]() ![]() ![]()
![]() |
![]() Пра кнігу
Балахонаў Сяргей. Імя грушы: Раман. Апавяданьні. Менск: ІП «Логвінаў», 2005.
Зборнік празаічных твораў Сяргея Балахонава "Імя грушы" зьявіўся апошнімі днямі 2005 года ў выдавецтве Ігара Логвінава (Менск). Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнсцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць. Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: "Паляваньне на пачварнага парсюка" (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова), "Second Security" (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі), "Пятнаццаць лішніх хвілін" (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?), "Ня руш майго страху" (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны), "Сьмерць лютністы" (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара). Кніга распаўсюджваецца прыватным чынам. ![]() |