Пра кнігу Пра аўтара Розгалас Як прыдбаць? Банэры Чытачы Юзэрпікі Абмеркаваць










Puls.by - в ритме жизни!


Розгалас
Декадентская забава автора, не получавшего по рогам...
2.05.2007. telenn_gwad
Всегда радостно открывать для себя что-нибудь из современной белорусской литературы. Вопреки сем законам развития она парадоксально перепрыгнула из периода классицизма, (когда по-белорусски писали романы о партизанах, деревне, природе) в период постмодернизма. Современные белорусские авторы еще только начинают искать свои творческие формы, и это тот процесс, который мы уже не увидим в большинстве стран мира. В Беларуси фактически нет традиции литературной критики. Посему - творите все, что угодно, господа постмодернисты. Так и роман "Імя Грушы" гомельского автора Сергея Балахонова, который я начал читать. Приведу с небольшими сокращениями аннотацию к этой книге в переводе на русский язык:

"Тексты воссоздают белорусскую историю XIX - XX в.в. с многослойным постмодернистическим наполнением. Автор, через нити интригующей художественной паутины предлагает читателям выразительный и насыщенный нератив белорусскости, посылает сформулированное идейно - художественое послание."

О чем роман, из аннотации понять невозможно. Я его тоже еще не дочитал. Могу сказать одно: эта книга - исторический роман, навеянный многими раздумьями и впечатлениями от хороших книг и одновременно - это декадентская забава автора, не получавшего по рогам от злого и эрудированного критика. Но критикам, пожалуй, стоит обратить внимание на книгу спадара Балахонова. Я ее тоже собираюсь дочитать. Все-таки по-белорусски написано!


Падарунак ад аўтара чаго?"
17.04.2007. anka_upala

Камень ад аўтара І. Грушы

Надпіс на камяні



Прэтэндэнты на "Гліняны Вялес-2006"
17.02.2007. Зьміцер Панкавец
Старшыня таварыства вольных літаратараў паэт Алесь Аркуш абвесьціў шорт-ліст на атрыманьне літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес-2006".

Кандыдатамі сёлета сталі:
Валянцін Акудовіч. «Дыялёгі з Богам»
Міхась Андрасюк. «Белы конь»
Сяргей Балахонаў. «Імя грушы»
Зьміцер Вішнёў. «Фараон у заапарку»
Андрэй Хадановіч. «Сто лі100ў на TUT.BY».

У мінулыя гады прэмію «Гліняны Вялес» атрымлівалі Людка Сільнова, Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Сяргей Астравец, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Сяргей Дубавец і інш.

Ляўрэат стане вядомы вясной.


Смаляціч, Колас ды "Імя грушы"
16.02.2007. Snake Gagarin
Вообще говоря, начала замечать странную тенденцию: в эту сессию на каждом экзамене вытягиваю билет, в котором 1 вопрос не знаю. Вот и сегодня достались Климент Смолятич и похвала Витовту в "Белорусско-литовской летописи 1446 года". А у меня сразу всё как-то из головы повылетало,как только я на экзамен пришла :( В общем, каким-то чудом я получила 7. А с горя устроила набег на Центральный книжный, где накупила кучу книжек, в основном, конечно, для хатняй бібліятэчкі беларускага філолага, кніжкі кшталту "Якуб Колас. Сымон-музыка" і г.д. :) А вось для душы нарэшце набыла сабе "Імя грушы" (balachon, respect!) Чытаць пачала яшчэ ў метро... і дагэтуль не магу адарвацца))
вось так і праходзіць у мяне сённяшні дзень) гм.. з плаўным пераходам з расейскай мовы на беларускую... ;)


Ліст раз’юшанага чытача да спадара крытыка
10.01.2007. Ананім з газэты журфаку БДУ "Перья"
Вітаю, шаноўнае спадарства.
Начытаўся я вашых допісаў, усіх гэтых показак-прыказак-прымавак аб беларускае літратуры, ды і вырашыў нарэшце завітаць у кнігарню, каб набыць сабе тую-сюю ксёнжачку. Згодна з вашымі артыкуламі, я абавязкова павінен быў атрымаць пэўную асалоду ад таго, якімі пярэстымі колерамі нарэшце заквітнела наша беларушчына. Угу. Ну, набыў я нарэшце “Імя грушы”. Спакусіўшыся на назву, зразумела. Прачытаў. І ўзнікла ў мяне жаданне добранька так узяцца за гэтую “грушу” і яе аўтара і іх абодвух хорашанька так страсянуць.
Чаму ж не ўпадабаў я так гэтую “грушу”, на якой жоўтым сокам вар’яцтва наліваюцца плады беларускага пастмадэрнізму?
І было ж у паважанага аўтара, спадара Сяргея Балахонава быццам бы ўсё для стварэння поўнавартаснага твору: займальны сюжэт, крыху гумару, трошкі парнаграфіі – для смачнасці, было і вар’яцтва жанравых формаў (мэмуары, лісты ды дзённікі), і нават аповед вёўся ад імя трох жанчын (некаторыя мужчыны-пісьменнікі і з адной ніяк не ўладкуюцца). Былі і цікавыя гістарычныя звесткі (ц і к а в о с т к і) – пра бітву на Нямізе, пра “Слова пра паход Ігаравы” і г. д. Спадар Балахонаў змяшаў гэта «цікавае» ў кучку, а зверху пасадзіў сваю грушу ды застаўся задаволенным – у адрозненні ад чытача.
Некаторыя крытыкі таксама запляскалі ў далонькі – а як жа! нарэшце ў беларускую літаратуру сталі вяртацца буйныя жанравыя формы. Вось Сярожа Балахонаў раман змайстэрыў – які малайчынка. А гаротны чытач, паспытаўшы тое грушы, скрывіўся ды грушу выплюнуў – дзічка! неядомае!
І ўсе гэта пры тым, што мне звычайна падабаецца чытаць постмадэрнісцкія тэксты, бо тады перад табой не адзін тэкст, а цэлых тры, а то і больш. Ну, вы разумееце, размова ідзе пра інтэртэстуальныя пласты. За адну цану набываеш тры кніжкі!
 Караткевіч, Умберта Эка, Каран, біблейскія тэксты (у перакладзе Францішка Скарыны), “Слова пра паход Ігаравы” (у перакладзе Кастуся Цвіркі) – незвычайная падборка аўтараў ды твораў. І, пры прафесійнай гульні ды-джэя (джэдая J) ад беларускае літаратуры, мы б атрымалі сапраўды постмадэрнісцкі твор – з дыялогам пісьменнік – чытач, з тэзісам аб смерці аўтара (J), з пастаянным адчуванем таго, што з табой увесь час гуляюцца, нібы котка з мышшу. Але прэферэнцыі аўтара занадта адназначныя, яго іронія не пераліваецца й не іскрыцца, ягоныя моўна-гукавыя эксперыменты занадта лінейныя і выклікаюць толькі жаласлівую ўсмешку (якая рыфма “імя ружы” – “імя грушы”!).
Што ж тычыцца парнаграфічных “элементаў”… Чамусьці ў сучаснае беларускае літаратуры стала модна ўводзіць усялякія сэксуальныя выкрунтасы. Мне скажуць, што амаль ніводзін літаратурны твор не абыходзіцца без сцэн такога зместу і кшталту. І Эка, і Кундэра, і Набокаў “грашылі” гэткім чынам і – нічога, усе засталіся задаволенымі. Хтосьці скажа мне: “Хопіць рабіць з нашае літаратуры цнатлівіцу, мы марым пра здаровы эратызм!” Эх, таварышы! Таварышы! Дык калі б ён быў здаровы! А то аўтар малюе некіх хваравітых ідыётак-гістэрычак з сапфічнымі схільнасцямі, непераборлівых і разбэшчаных! І гэта амаль што у правінцыйным Мінску сярэдзіны ХІХ стагоддзя! А потым мы яшчэ хочам чагосьці ад маральнага аблічча сучаснай моладзі!
Калі ўжо паважаны аўтар бярэ за ўзор для сваіх здзекаў славуты твор італьянскага постмадэрну, то і ўзровень яго здзекаў павінен быць адпаведным. Пародыі не атрымалася. А беларуская літаратура ізноў вярнулася да таго кута, ад якога пачынала скакаць, – вярнулася да правінцыялізму.
Вельм трапна, дарэчы, зазначыў спадар Даніла Жукоўскі: “Сяргей Балахонаў добрасумленна спрабуе адшукаць чорную котку, якая перабегла дарогу беларускаму постмадэрнізму”. Вось так – д о б р а с у м л е н н а  с п р а б у е – але ў яго не надта каб і атрымлівалася. І чорная котка з пустым вядром працягвае крочыць насустрач прымхлівым беларускім пісьменнікам.


Імітацыя
20.10.2006. Сяргей Дубавец
Прачытаў балахонаўскую “Грушу”. Практыкаваньне бездыханнае. Здаецца, дыхні ў яго жыцьця, яно б распухла ў ладную кніжыцу... Хоць гэта ілюзія. Бо тут аўтарскі падыход: не пісаць літаратуру, а — імітаваць літаратуру


Грушавы дэсант у Буда-Кашалёва
3.11.2006. Сяргей Балахонаў
Аўтар «Імя грушы» Учора, то бок 2 лістапада, наша арганізаваная творчая групоўка (улучна з Вашым найніжэйшым слугою, бардам Андрэем Мельнікавым і дырэктарам праекту "Імя грушы" Аўгенам Касьцюшкам) выправілася ў Буда-Кашалёва для прэзэнтацыі маёй кнігі. Выправу зьдзяйсьнялі на запрашэньне выкладчыка тамтэйшага аграрна-тэхнічнага калежджу Зьмітра Горбаля, перад навучэнцамі якога і адбыўся наш супольны выступ. Праграма ў сутнасьці пераклікалася з маёй летняй менскай матэрыялізацыяй. Аўдыторыя, зразумела, была зусім адрознай ад "Галерэі Б." - будучыя электрыкі і мэханікі (чытай - трактарысты), якія чулі пра творчасьць Балахонава хіба толькі ад свайго выкладчыка. Было дзіўна назіраць, як іх спачатная напятасьць, насьцярожанасьць, недавер ("Чым на будуць катаваць?") паступова зьнікалі, а вочы пачыналі сьвяціцца цікавасьцю. Кагось уразілі Юдзіф з плэерам і спэцназавец Скарына, кагось - перапеўкі з "Rammstein" і Міхася Круглянскага Міхаіла Круга. Андрэй Мельнікаў сваімі камэнтарамі - да і пасьля ўласных сьпеваў - ствараў парадаксальныя зьвязкі між нумарамі (прыкладам, згадка пра тое, што Ўладзімірскі цэнтрал у позьнесавецкі пэрыяд быў адной з тых нямногіх турэмных установаў СССР, дзе прыводзіліся ў выкананьне расстрэльныя прысуды). Ён прасьпяваў паўдзесятка сваіх старых і новых песьняў. Зрэшты, для пераважнай бальшыні прысутных яны ўсе былі новымі.
Нейкай дыскусіі ці жывой гаворкі не атрымалася - маладыя людзі так і не змаглі наважыцца на публічныя ці ананімныя пытаньні. Такая ўжо, на жаль, завядзёнка. Але прысутная выкладчыца пацікавілася, ці не баюся я, што сярэднестатысычны вучань, які атрымлівае па гісторыі Беларусі "чацьвёрку" (не забываем, што ў нас дзесяцібалка!) можа успрыняць мой апокрыф пра Скарыну за чыстую манэту. Я адказаў, што баяцца позна: некаторыя мае містыфікаты ўспрымаліся за чыстую манэту загадчыкамі ўнівэрсітэцкіх катэдраў...
Стохвілінная прэзэнтацыя праляцела досыць імкліва. Як потым адзначыў Касьцюшка, я выклаўся напоўніцу і ў пэўных момантах імпрэзы мой стан набліжаўся да экстатычнага. Так гэта ці ня так, мне невядома, але галава па завяршэньні балела.
Была цікавая неафіцыйная частка, аб якой тут змаўчу. У Гомель вярнуліся глыбокай ноччу. Дома мяне чакаў доўгі настальгічны папяровы ліст ад даўняй сяброўкі.


"Беларуская эзатэрыка гомельскага разьліву"
20.10.2006. Алесь Аркуш
Нарэшце знайшоў час для чытаньня "Імя грушы" Балахонава. Мне падабаецца. Ня ведаю, ці хто адзначаў, што рэч напісаная пад уплывам "Лябірынтаў" Ластоўскага: прыгодніцкае тло, развагі герояў твору пра гісторыю Беларусі (розныя дзіўныя (эксклюзыўна-альтэрнатыўныя) вэрсіі), таямнічы дух...
Так бы мовіць, беларуская эзатэрыка гомельскага разьліву.
І якія там "няўцямныя" словы ў "Грушы" знайшоў Вішнёў. Як раз мова твора - яго асноўная прываба.


Мадыфікацыя празаічных жанраў у сучаснай беларускай літаратуры
(фрагмэнт)
30.09.2006. Ганна Кісліцына
Іранічную апеляцыю да сённяшніх рэалій сустракаем у рамане «Імя грушы» Сяргея Балахонава. Аўтар — ад імя адразу трох жанчын — распавядае пра загадкавыя падзеі, якія быццам мелі месца ў Мінску 1858 г., і пры гэтым згадвае трагедыі Нямігі, Чарнобыля і падлодкі "Курск". Часавае бязладдзе у дадзеным выпадку — стылеўтваральны прыём. Сяргей Балахонаў, гісторык па адукацыі, удала выкарыстоўвае свае прафесійныя веды дя стварэння вобраза Беларусі ХІХ ст., між тым яго раман ніякім чынам не прэтэндуе на вызначэнне "гістарычны".
На думку крытыка Людмілы Рублеўскай, назва рамана "адсылае да культавага твора Умбэрта Эка ва ўсёй яго постмадэрнісцкай красе", а сам тэкст патрабуе ведання і тонкасцяў беларускай мовы, і сучаснага літаратурнага працэсу. Аднак дастаткова звярнуць увагу на эпіграфы, якімі суправаджае С.Балахонаў свой тэкст, каб зразумець, што назва твора — не больш, чым запрашэнне да гульні, якая з першай да апошняй старонкі будзе весціся аўтарам з даверлівым чытачом. Сам празаік вызнчае твор як "постдэтэктыў", аднак такое аўтарскае вызначэнне мала што патлумачыць чытачу. У прадмове да кнігі літаратуразнаўца Юлія Крупенька нагадвае пра сённяшнюю трансфармацыю жанраў, якая назіраецца ва ўсім свеце, і прадказвае, што неўзабаве вызначэнне жанравых межаў стане справай выключна аўтарскай. Сама ж яна акрсэлівае твор як "3-хмэмуаравую містыфікацыю з інтрыгуючым сюжэтам".
Гісторыя-шарада пра знікненне заўсёднага нведніка невялічкага асяродку беларускай культуры па-рознаму пераказваецца ў трох частках рамана — у адпаведнасці з характарам, нацыянальнасцю і той роллю, якую адыгралі "аўтаркі" мемуарных запісаў у лёсе іх агульнага героя-каханка Вайніслава Баўта. Натлля Клыкоўская, Каміла Свентажэцкая і Ірэна Галавацкая падаюць даволі распрацаваныя, поўныя дэтаяляў, версіі знікнення. Аднак аўтар не дае ніякага знаку на карысць хоць бы адной з іх, па-постмадэрнісцку адстойваючы варыяцыйнасць ісціны ў сваёй "кнізе тысячы настрояў і аднаго адзінага пераканання — праўда не адна".
Паводле: Кісліцына Ганна. Мадыфікацыя празаічных жанраў у сучаснай беларускай літаратуры // Роднае слова. 2006. №9. С.23-25.


Дзівоснае дыстанцыяваньне
16.07.2006. Ad Minataurus
Ad Minataurus На старонках газэты "Літаратура і Мастацтва" (4 жніўня, 2006 г., №31, с. 7) зьявіўся крытычны водгук Натальлі Якавенка "Эстэтычная дыстанцыя", прысьвечаны кнізе С.Балахонава "Імя грушы". Для артыкулу характэрна ланцуговая нэўтральнасьць: аўтарка, здаецца, і хацела б "укусіць", але нешта ёй перашкаджае. Недаравальна шмат, як для самастойнага крытыка, робіцца адсылак на артыкулы Данілы Жукоўскага. Аўтарка абыгрывае і адмысловы патас аўтарскага ўступу да кнігі: "Я "зацаніла" і магу сказаць, што аўтар не падмануў — зборнік сапраўды стракаты па настраёвасьці, тэматыцы, сюжэтнай будове, дый без постмадэрновага водару і смуроду тут не абыйшлося". А вось спадарыня Натальля спрабуе быць няўмольна жорсткай: "Прэтэнзіі на арыгінальнасць у С.Балахонава настолькі вялікія, што ледзь змяшчаюцца ў рамках твора, а гістарычная праўда... [шматкроп'е аўтарскае — Ad Min.] хаця, канечне, "праўда не адна", асабліва ў мастацтве".
Яшчэ цытата: "Трэба дадаць, што С.Балахонаў не проста перайначвае гісторыю — яго "мастацкі здек" даходзіць часам да вычварэнняў, калі ў творах з'яўляюцца неверагодныя фантастычныя істоты". Тут відавочна гаворка пра віленскага пачварнага парсюка ды іншаплянэтніка. Варта зазначыць, што парсюк-монстр ня быў выдуманы спадаром Сяргеем, як пэўна мяркуе Натальля Якавенка: выява пачварыны 1562 г. публікавалася ў часопісе "Спадчына", альбоме "Краіна Беларусь". Пры жаданьне яе можна знайсьці і ў сеціве.
Нечакана аўтарка адкрывае ўплывы Яна Баршчэўскага на С.Балахонава: "творчая пераемнасць відавочная, што ўвогуле і не кепска". Шкада на абгрунтаваньне тэзы месца ў артыкуле не знайшлося. Але знайшлося месца для наступнага пасажу: "Праўда, нястрымная фантазія пісьменніка часам выклікае раздражненне — вядома густы розныя". Цікава, што апавяданьне "Ня руш майго страху" знаходзіць амаль пазітыўную ацэнку: "Твор напісаны на ўзроўні "сцёба", дзе парадаксальна спалучаюцца рэалізм і фантастыка, а вобраз дасціпнага іншапланетнага госця, які сыпле беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, падкупляе сваёй абаяльнасцю".
Найбольш арыгінальным спадарыня Натальля лічыць "гістарычны (наколькі гэта магчыма ў С.Балахонава) дэтэктыўны раман «Імя грушы»". Што праўда, яна не спыняецца ад гэткага какетлівага маралізатарства: "«Перанасычанасць свежымі ідэямі» і «колькасць інтрыгуючых думак» дасягаюць тут крытычнага ўзроўню, але пісьменьнік яшчэ можа своечасова спыніцца..." Спыніцца для чаго? Пытаньне застаецца без адказу.


Матэрыялізацыя Балахонава ў Менску
16.07.2006. Ad Minataurus
Справаздачныя матэрыялы аб прэзэнтацыі кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы" ў Менску 16 чэрвеня 2006 г.:
· Сяргей Балахонаў "Мая матэрыялізацыя ў Менску: як гэта было".
· Ігар Бабкоў "Балахонаў – утопіі другога ўзроўню".
· Югася Каляда "Адкрыты ліст да Сяргея Балахонава"


Пажар у Галерэі Б.
17.06.2006. Аксана Бязлепкіна
Чаму пажар? Бо зажыгалі калі не ўсе, то праз аднаго дакладна.
Калі выйшлі "палескія мядзведзікі", маёй першай думкай было: "Як гэта ўспрыме публіка?" Таму я нават не скажу, што там была за песня (ясна, што "Рамштайн", але словы я не слухала). Пасля невялікага (і, магчыма, нерэпрэзентататыўнага) апытання высветлілася, што менавіта ўразіла паненак у гэтым нумары - аголеныя жывоцікі!!! Зрэшты, у гэтым ёсць логіка: ці ж мы не чулі спеваў? Ці ж мы ніколі не слухалі эсэ і вершаў? Ці ж мы не бачылі голых хлапечых торсаў ва ўсялякіх перфомансах? А вось такіх кранальных пузікаў у беларускай літаратуры канца ХХ ст. не было...
"Уладзімірскі цэнтрал" па-беларуску не стаў нечаканасцю для жж-юзэраў, а вось рэакцыя іншых людзей была неверагоднай. Каляжанка сказала: "Я ў шоку, але яшчэ не ведаю, станоўчым ці адмоўным".


"Вось такі быў цудоўны вечар..."
16.06.2006. Марыйка Мартысевіч
Упершыню многія з нас бачылі [info]balachonава, а ён упершыню бачыў сваіх храндоў не адной стужкай, а пасаджанымі ў радочкі. Ён жог. Ён агаляў торс, апранаў касуху. Сьпяваў хіты Міхаіла Круга і Рамштайна і ў асабістым сумоўі быў падобны да Ўільяма Шэксьпіра, творы якога напісаў Фрэнсыс Бэкан. Голас у Балахонава густы, прыгожы, і сьпявае ён добра.
Усе, канешне, спадзяваліся, што Балахонаў прыедзе ў Менск, а іншыя ЖЖ-юзэры радасна пачнуць яго травіць. Як ні дзіўна, травіць Балахонава ня стаў ніхто. Ніхто, апроч Валера Булгакава. Які заўважыў, што ў творах Балахонава зашкальвае сэксуальная энэргетыка, і наіўна запытаўся: "А якое ў вас, Сяргей, цяпер сямейнае становішча?" - "Класны кіраўнік" - зь веданьнем справы выкрыкнуў з залі [info]beekeeper_.
Вось такі быў цудоўны вечар.


Рамштайн, медведы й... літаратурны працэс
17.06.2006. Gwendelin
Так, я патрапіў-такі на гэтую файную імпрэзу, якую пасьпелі крыху іранічна назваць матэрыялізацыяй Балахонава ў Менску, - і не маю ані якіх падстаў аб тым шкадаваць. Бо такая колькасьць добрых й цікавых людзёў зьбіраецца разам ня так каб і вельмі часта, дый нагода была не абы-якая (прынамсі, гэная нагода з подпісам аўтара і ляжыць зараз побач, пахнучы тыпаграфскай фарбай... мммм...;)
Каб вельмі ўжо не размазваць (падрабязьней напішуць больш кампетэнтныя людзі), скажу, што найперш гэта было цікава, і больш за ўсё спадабаліся мне балахонаўскія караценькія нарысы, якія ён сам і агучыў.
Вось толькі спадара Акудовіча не было... У сэнсе, ён не прысутнічаў;)
...І як ужо павялося - колькі здымкаў (бо не проста ж так я бегаў увесь вечар туды-сюды са здымачом ды пільнаваў удзельнікаў праз аб'ектыў;)
[Здымкі: тут]


"...в Дом Литераторов попали мы..."
17.06.2006. Мальвина Некислая
…в Дом Литераторов попали мы.
было очень приятственно, мало народа, все как один - белорусские богемные гаротныя интеллигенты. И как-то...без надрыва, без хвастовства. Пелись интересные песни, а "Палескiя мядзьведзiкi" - это прыжки и надрывные вопли двух, в общем-то, взрослых, уважаемых мужчин со взрослыми и уважаемыми животами под музыку Rammstein.


Балахонаў прызямліўся ў Менску
16.06.2006. Slaver_be
Балахонаў усё ж матэрыялізаваўся ў Менску. Ўрачыстая імпрэза зь ягоным удзелам адбылася сёньня ў Доме літаратара. Ўсё было вельмі добра: кросафчег Балахонаў з сваімі творамі, танцы і сьпевы (ў тым ліку кросафчеговыя), шматлікія дэвіртуалізацыі лжэ-юзэраў
Дзякуй, [info]balachon!!! Хочацца толькі параіць працягваць свой творчы шлях у тым накірунку, які ўжо абраны. Вось напрыканцы імпрэзы Мельнікаў, здаецца, сказаў, што творы ў Балахонава добрыя, але чакаем на больш сур'ёзныя. Дык ня трэба! Кожны незалежны беларускі пісьменьнік імкнецца напісаць чаго-небудзь звышпатрыятычнага, на злобу дня. А празрыстых, не запэцканых палітыкай твораў амаль і няма. Няхай хаця б Балахонаў будзе працягваць пасьпяхова рухацца ў гэтым накірунку! Посьпеху!!!


Сёньня ў мяне быў дзень...
16.06.2006. Branislavauna
пачну з канца. я ехала ў мэтро і ўся ўсьміхалася. нават не глытала ўсьмешкі. я калі ішла туды [на прэзэнтацыю "Імя грушы"], то так страмалася з-за прысутнасьці там жж-юзэраў.. я ж нібыта нікому амаль невідомая была. але пасьля, калі ўжо ехала дамоў, так хораша на душы стала. бо столькі я сёньня ўсьмешак атрымала прыемных. гэта проста ах...
і [info]balachonаў. спадар сяргей, вы абаяльны :) шкада, што я на апошнім шэрагу была. дзякую вам за ўсьмешку. пелі вы хораша. і ў вас цікавая міміка. нічога, што я не пра літаратуру? прыедзьце яшчэ :)
а таксама сёньня абараніла дыплём. калі гэта можна так назваць. але гэта была невясёлая частка дня, хоць і на выдатна.
а бацькі думалі, што я з-за дыплёму такая радасная і ўсьмешлівая.


"Мяне ўсё раздражняла..."
16.06.2006. Zimnjaja_Sakura
Стома навалілася проста неверагодная, па вуліцы ішла - ледзь не засынала, нават ледзь пад машыну не трапіла...але не гэтым разам мабыць...
Можа таму не ацаніла прэзентацыю кнігі С.Балахонава "Імя грушы", вакол якой столькі мітусні і гаворкі...не ведаю, потым напішу больш падрабязна свае ўражанні, але там мяне ўсё раздражняла, а больш за ўсё сам аўтар. Прабачаюся!


SMS-ка ад Тасі
16.06.2006. Сяргей Балахонаў
Неўзабаве пасьля сканчэньня вечарыны я атрымаў SMS-ку ад маёй даўняй сяброўкі Тасі. Зьмяшчаю тэкст онай тут з максімальным захаваньнем стылістыкі і правапісу арыгіналу: "Сё было супер%) Ты выглядау выдатна. Асабливы рэспект ад аматарау Рамау! Виншую, милы :*)"


"Порнаграфаманія ад Балахонава"
30.05.2006. Ad Minataurus
Ad MinataurusНа форумах сайта Litara.net ужо колькі дзён, як зьявілася адмысловая галінка пад назвай "Імя грушы: порнаграфаманія ад Балахонава". Галінка была створана Чытачкай ARCHE. Падамо тутака ейны першы допіс:
«У маёй перапісцы часам трапляюцца абзацы-брыльянты, што патрабуюць не агранкі, а цытаваня. Што я і раблю з дазволу аўтара ліста, майго калегі-філолага, з якім мы абмяркоўвалі кнігу Сяргея Балахонава “Імя грушы”:
"<…> Парнаграфія, канечне ж, у пераносным сэнсе. Графаманія - у прамым. Стос цытат. Каробачка інсінуацыяў. Куча невядома адкуль выкапаных слоў. Крыўскія жрыцы і пачварныя (!!!)парсюкі. Немцы й сінэма. Калябаранты й пісталеты, пісталеты, пісталеты… Таксама нажы…
Постмадэрнізм?
<…> Аднак усьмешкі нейкія крывыя. Нясьмешны сьмех, а ўсур'ёз успрымаць цяжка. Немагчыма. І тым дзіўнейшымі здаюцца станоўчыя рэакцыі некаторых маіх знаёмых".
А я якраз належу да тых самых "знаёмых, у якіх кніга выклікае станоўчую рэакцыю"… Хмм…»


"Усім раю..."
27.05.2006. Batury
Прывёз [зь Беларусі ў ЗША - заўвага адміна] крыху бел. кніжак і перакладаў. Першае, што патрапіў прачытаць - "Імя грушы" С. Балахонава. Спадабалася, сама навела і асабліва першы аповед "Паляванне на пачварнага прасюка". Усім раю. Жыве сучасная беларуская літаратура! :)


Съеденные книги
(фрагмэнт артыкулу "Книга против монитора")
19.04.2006. Людмила Рублевская
Людміла РублеўскаяИстинный разгул игр с читателем произошел в лоне постмодернизма. Наши молодые литераторы уж как только не преодолевали границы текста. Делали из своих стихотворений лодочки и пускали их по Свислочи. Закупоривали в бутылки и в ту же Свислочь бросали. Развешивали на новогодних елках, сжигали и рвали, склеивали и раскрашивали... Даже съедали.
А если наивный читатель жаждет текста, привязанного к бумаге, то — пожалуйста. Постмодернистский роман Игоря Бобкова «Адам Клакоцкi i ягоныя ценi» предваряет грозное предупреждение: мол, войти в этот роман можно, а выйти из него нельзя. Полным погружением в игру слов и смыслов грозит и роман Сергея Балахонова «Iмя грушы». Детективная история XIX века раскрывается в дневниках трех женщин, принимавших участие в событиях. Естественно, версии совершенно разные... Литератор Анна Кислицына как–то предлагала проект: женский роман «Калготкi» с прикрепленной к обложке упаковкой с колготками местного производства...


Скокі з тамтамам вакол "Імя грушы"
4.05.2006. Ad Minataurus
Ad MinataurusПрыемнай нечаканкай для Сяргея Балахонава сталася зьяўленьне ў часопісе "Дзеяслоў" (№2, 2006) рэзкага крытычнага артыкула "Катаракта пані Грушы, альбо Шпацыр па цела адной інсінуацыі", прысьвечанага кнізе прозы "Імя груша". Аўтарам артыкула зьяўляецца колішні бум-бам-літавец, а сёньняшняга постдэкадэнт Зьміцер Вішнёў. Каб адчуць увесь смак глямурнай злосьці шаноўнага крытыка, вельмі раім набываць часопіс, бо ў Сеціве яго пакуль няма і невядома, ці будзе. Даваць разгорнутыя камэнтары з нагоды гэтага артыкула спадар Балахонаў адмовіўся.
Між тым на галінцы "У нас няма постмадэрнізму!!!" на форумах праекту Litara.net" артыкул Зьмітра Вішнёва падпаў пад чэпкую крытыку Ганны Кісьліцынай (нікнэйм - anna). Разважаючы над адным з пасажаў вішнёўскага артыкула, спадарыня Ганна заўважыла, што "зразумела розніцу паміж постмадэрнізмам і рэалізмам (некаторыя назавуць гэта быкаўскім экзістэнцыялізмам). Яна ў адносінах да смерці. Быкаў разумее, што смерць усё роўна прыдзе, ад яе не адкупішся, не адсунеш дату… Таму паміраць трэба годна. Балахонаў разумее, што смерць усё роўна прыдзе, што ад яе не адкупішся… Таму жыць трэба весела, каб сустрэць смерць жарцікамі, крыўляннямі, маскарадам. "Пачосваннямі" як сказаў класік. Смерць — маскарад. Таму версія Балахонава не горшая за быкаўскаую". Зусім верагодна, што неўзабаве дыскусія можа разгарнуцца зь вельмі значнай сілай.


Коростель на грушевой ветке
11.04.2006. Людмила Рублевская
Людміла РублеўскаяДля подготовленного читателя интрига начинается уже с названия: «Iмя грушы» отсылает к культовому произведению Умберто Эко «Имя розы» во всей его постмодернистской красе. Молодой автор из Гомеля Сергей Балахонов создает текст необычный, требующий от читателя знания не только тонкостей белорусского языка, но и истории, и современного литературного процесса. Малейший авторский сбой в словесно–смысловых конструкциях — и, как в гессевской игре в жемчуг, жемчужина падает... Я покривила бы душой, сказав, что автор вовсе этого избежал. Но тот, кто умеет получать удовольствие от литературных лабиринтов, может попытаться включиться в эту игру. Как и в «Имени розы», в «Iменi грушы» в качестве нити для нанизывания смысловых жемчужин — детективный сюжет.
Минск первой половины XIX века, кружок любителей белорусской культуры... Один из компании, молодой красавец, таинственным образом исчезает... Что произошло? Предлагается по крайней мере, три варианта решения. «Ты неаднойчы здзiвiшся, паўтары разы заплачаш, будзеш бясконца ўсмiхацца, а дзе–нiдзе сарвешся на смех, а то i лаянку. Ты адчуеш водар i смурод беларускага постмадэрнiзму», — обращается автор к читателю. Что ж, чувство юмора — еще один обязательный атрибут для рискнувшего отправиться в литературный лабиринт. И если по прохождении оного кто–то вам скажет, что белорусский язык недостаточно гибок, что наша литература не знает интересных экспериментов, вы можете компетентно послать сомневающегося... от имени груши.


Русіны словы
6.03.2006. Ad Minataurus
"Рок-князёўна 2005" салістка гурту INDIGA Руся ў лісьце да Сяргея Балахонава выказала жаданьне прачытаць неўзабаве "Імя грушы". "Мне вельмі прыемна, што ў мяне ёсьць такія таленавітыя землякі. Я Вамі шчыра ганаруся", - адзначыла яна. Нагадаем, што Руся, як і С.Балахонаў, нарадзілася на Гомельшчыне.


Чытацкія жарты
1.03.2006.
Ad Minataurus
"Прыемна ведаць, што мая творчасьць натхняе чытача на досьціпы", - гэтак С.Балахонаў адкамэнтаваў зьяўленьне паасобных выказваньняў пра яго кнігу на форумах "Litara.net". Аўтара асабліва пацешыла выслоўе юзэра пад нікам Jauhien: Імя грушы - лямпачка. "Сьмех сьмехам, аднак нясьцерпна чакаю больш зласьлівай рэакцыі на кнігу", - заўважыў літаратар.


Il nome della pera
21.02.2006.
Не_Фармал
Ксёнжку мне прэзэнтавала на Дзень Народзінаў гражданка Сівец. І хаця амаль усе апавяданьні я ўжо колісь чытаў, прызнаюся, не шкадую. Мова ўласна "грушы" - проста смаката. Ё сказы, дзе цешыўся кожнаму слоўцу. Ужо-й ня ведаю, ці ў Умбэрта Экавіча італійская такая-ж выкшталцоная: паспрабаваць чытнуць у арыгінале ўсё не стае часу (адно дакладна - на расейскую перакладала пані з тыповым беларускім прозьвішчам Касьцюкевіч). Але канец хвурктусу, як на мяне, надта ўжо заблытаны й неакрэсьлены, а рэцэнзія глядзелася як нейкі наўмысны сьцёб аўтара, бо Крупенька так сур'ёзна (па-акадэміцку) піша пра поштмадзярнісцкую творчасьць, што неўпрыкмет узгадваеш дэбільныя "падручнікі" і 2-хтомныя школьныя хрэстаматыі белліту.
Мяркую, пры наступных "перавыданьнях" (а нешта мне падказвае яны будуць:), варта ўсё-ж кансультавацца зь якімі-кольвек знаўцамі моваў, бо ё slight недарэчнасьці пры каардынаці розных лінгваў. Можна, вядома, дапусьціць , што спня Шрэйдар ня мае жаднага ўяўленьня пра славянскія склоны (когда już Fraulen hat свой свадьба?), але неяк непасьлядоўна, бо праз колькі бачынак: "Kein word uber tej мерзости". Да таго, ж спня Шрэйдар відавочна больш прасунутая ў францускай і ня можа ня ведаць, што слова main жаночага роду, як і ў маскальскай (Będzie so любезны et explain mir, per favore, jak pan СВОЙ main verletzt hat?). Наагул той сказ пачынаецца недарэчна, калі дапусьціць, што першая думка прыйшла ёй па-польску. Паляк калі й ўжыве такі зварот, то пачне яго "czy był by pan tak uprzejmy" альбо "niech pan będzie tak łaskaw". У іншым мейсцы пані пытаецца: "Сzy товарищ ваш go home?". Гэта як? - ці ваш таварыш езьдзіць дадому? Але па сэньсе там present perfect. А зь якой гэта мовы: tęte-a-tęte (tętent па-польску гэта "грукат, топат", па-хфранцуску тое пішацца tête-à-tête з артаграфічным tréma)? Больш за тое, у сказе "яна пажадала пабачыцца t...-a-t... із мною" я б барджэй ужыў бы en personne альбо entre quatre yeux. Нуй etc...
Але от беларуская ў рамане - адно замілаваньне. З добры тузін хфразаў нат' узяў "на асабістае ўзбраеньне". Чаго вартая толькі хвішка "дураччно на дураччы і дурындуламі паганяюць". Bravo, Monsieur!


Кнігу глытаюць...
20.02.2006.
Ad Minataurus
Шчырыя і адданыя чытачы не шкадуюць словаў падзякі. Натальля Харытанюк зь Берасьця не паленавалася пасьля прачытаньня ўзяць у рукі мабільнік і набраць колькі словаў, каб адправіць Сяргею Балахонаву праз SMS: "Так файна! Праглынула Вашу кнігу... Напішэце яшчэ, калі ласка ".
А на адну са старых электронных паштовых скрыняў, куды мы зазірнулі кагадзе, прыйшла паштоўка зь віншаньнямі з нагоды Дня сьвятога Валянціна. Невядомы адпраўнік назваўся імем адной з галоўных гераіняў рамана "Імя грушы" Ірэнай Галавацкай. "Дарагі спадар Сяргей! Віншую Вас з днём усіх закаханых! Зычу Вам, як мага радзей сутыкацца з душэўнай і творчай пусткай!" - між іншага гаворыцца ў пасланьні. Рэальнае імя адпраўніка пакуль высьветліць не ўдалося. Пасланьне адпраўлена з паштовай скрыні на hotmail.com. Шаноўная Ірэна, просім Вас адгукнуцца! Сяргей Балахонаў падрыхтаваў для Вас адмысловы падарунак.



"Балагонаў жжот..."
21.01.2006. Яўгенія Манцэвіч
Як і абяцала, здаўшы сэсію, засела за кніжкі. Першым аўтарам у сьпісе прачытаных апынуўся спадар [info]balachon.
Ну, што сказаць? Фантазіі аўтара можна толькі пазайздросьціць. Нават цяжка ўявіць, што гэты вычварэнец-аўтар — школьны настаўнік :)) Гумар у творы вельмі дарэчы. Добра, што ня кінула чытво на першых старонках, як гэта хацелася зрабіць.
Карацей, Балагонаў жжот. Пешы ісчо.


"Дзіўныя імёны ў сучасных груш"
17.01.2006.
Дзьмітры Разахацкі
Несур'езна буду зараз казаць. Бо як казаў некалі мой дзед сівы барадзед, на кождую хоцьку бываюць разахвоцькі. Дык нейкія дзіўныя імёны ў сучасных груш, скажу я вам! Ну ды й бог з ёй, з хроснай Серафімай Паўлаўнай, здаецца, ды бог з ім, з Ігарам, які guide яго ня возьме! Але ж не - трэба й тут па парадку вось вам усё распавядаць, жывеш жывеш а вакол цябе таленты дарогу лістамі ўсейваюць, ідэалаў постмадэрнісцкіх трымацца...
Ну і добра, будзем тады па парадку трымацца постмадэрнісцкіх ідэалаў, раз так просіце мяне, нізка падаеце. Карацей кажучы, шкуцянка.
Але ж раз вы нічога не разумееце ўсё роўна, што я вам усвядомлена, мэтанакіравана і прэвентыўна даводжу! Таму наўпрост рэклямаваць буду вам гэтую кніжку, бо здабыў я яе шляхам цяжкім, падпольным-канцэртным і нон-канфарміцкім. Якую здабыў я нават з аўтографам з цяпла, канверта і гомельскіх нетраў абалахонаўленых. І дзе была яна наўмысна шмат часу схаваная, утойвалася і адлежвалася. І ВОСЬ ВЫЙШЛА - І ДАЙШЛА - І ЧЫТАЙМА ЁСЬЦЬ!
Клічуць яе Імя грушы, выдаў яе Логвінаў І.П. тыдняў пару таму, аўтар яе Балахонаў Сяргей, ён жа [info]balachon і пісьменнік увогуле. І усё бы нічога, можа й чытаць я гэтую кніжку нават не распачаў, калі б сваімі вачамі не пабачыў, як ён зласліва і невуцка аб вялікай і вечнай працы ўсіх славян і народаў здзекуецца, нічога святога няма, постмадэрністы праклятыя!
Так і кажа: "Пацеха зь меха. Шкуцянка твае "Слова пра паход Ігараў", браце, шкуцянка, і болей няма чаго!"
А яшчэ яму там нейкая гарна дзяўчына мабыць дыфірамбаў напісала, маці даражэнькія! Вось так жывеш жывеш, а вакол цябе таленты шляхі ўсе лістамі паўсейваюць. Эх. Купляйма беларускае. Жыве Груша! Пайшоў далей чытаць :)