КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

2009

Яркая
Пахмурны дзень сьвінцоваю заслонаю
спрабуе скасаваць абвесны лад.
На шызым даляглядзе войска коннае
ідзе нясьпешна з боку серных шахт.

Ня страшна мне, што сонейка за хмаркаю,
і вораг блізка пад саўндтрэк грымот!
Са мною ж парасон і мая яркая
дзяўчынка, што падасьць гранатамёт...

Сем тысяч крумкачоў чакаюць допінґу
і трызнай правакуюць дэжавю,
нібы ўжо быў калісь мой плач па сонейку,
нібы да заўтра я не дажыву.

Што мне з таго! Няхай крумкачык каркае
як знак бяды, як роспачы пін-код!
Са мною абярэг і мая яркая
дзяўчынка, што падасьць гранатамёт...

За сеткаю дажджоў у здрады мудыркі:
разьлікі дасканалым целам стаць,
каб спакусіць схаванае ад публікі,
каб заюрыць сьвядомасную гладзь.

Хай здрада выйдзе пад прыстойнай маркаю
на подыюм пякельных насалод!
Не пахіснуся – побач мая яркая
дзяўчынка, што падасьць гранатамёт!

чэрвень, 2009 г.


Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.