ЕФЕР (рас. "ефер", "еферь")
Слэнгавае найменьне яфрэйтар, спэцыфічнай вайсковай годнасьці (званьня) між шарагоўцам (радавым) і сяржантам. Стаўленьне салдат да гэтай годнасьці таксама спэцыфічнае (зласьлівая іронія). Магчыма гэта зьвязана з наступнай послаўкай:
"Ефер – пера*баны салдат, неда*баны сяржант". Калі верыць вайсковаму фальклёру, у некаторых частках унутраных войскаў камандзіры наўмысьля практыкавалі наданьне
еферства усёй масе шарагоўцаў, як адмысловы падарунак да
дэмбелю, а салдаты ўсяляк выкручваліся, каб паехаць на дэмбель без
саплі на пагонах (яфрэйтарскай лычкі). З сваёй армейскай практыкі памятаецца, толькі адзін
ефер – вельмі талковы хлопец зь ліку
дзядоў Андрэй Казярук, да ўсяго ж праціўнік жорсткасьцяў
дзедаваньня. Даведаўшыся пра тое, што я літаратарствую, ён скзаў: "Напішы, Балахон, пра гэтую дурку. Нехта павінен гэта ўрэшце зрабіць". Я рабіў гэта ў той час. Я раблю гэта і зараз.
2006 г.
Фота з прыватнага архіва
Сяргея Балахонава