|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ
J:МОРС па-беларуску
Барыс Штэрн, Уладзімір Пугач
Прынцэса
Нясцерпнай пакутай сканчаюцца ролі, Карміцца з рукі, памнажацца ў няволі. Кінеш сябе зноў камусьці на потым. Часопісны глянец зжарэ твае фота. Боль ад кахання ўсвядомім павольна. Цёплая, мокрая, ёлкая соль.
Пацалуй крадком мяне ж ты, аблавухая прынцэса. Зноў, краса, сумуеш нешта На мяжы чарговых стрэсаў. У вакне твой цень дрыготкі. Ты на крыжыкі зважаеш. За вакном блуканні коткі – Той, якой ты не чакаеш. Ты не чакаеш яе.
Скончыўся баль – пазмяняліся ролі. Апошні рамантык спачыў на танцполе. Коміксаў зман – пад забралам пустэча. Ды зменіш наўрад ці заведзеных рэчаў. Цяжар кахання адчуць неадольны. Спаткацца – ніяк. Знаёміцца – вольна.
Пацалуй крадком мяне ж ты, аблавухая прынцэса. Зноў, краса, сумуеш нешта На мяжы чарговых стрэсаў. У вакне твой цень дрыготкі. Ты на крыжыкі зважаеш. За вакном блуканні коткі – Той, якой ты не чакаеш. Ты не чакаеш яе.
2005?-2006 гг.
Пераклаў Сяргей Балахонаў паводле аўдыёзапісаў J:МОРС "Принцесса" і "Принцесса 2006" з асабістай фанатэкі (2005-2009 гг.).
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|