Упершыню за апошнія два гады гурт «J:морс» вырашыў раскруціць расейскамоўную песьню. Трэк «Серебром» з новага альбома, што выйдзе ў сакавіку, у панядзелак зьявіўся ў інтэрнэце. Аднак прыхільнікі гурта мамэнтальна пераклалі яе на беларускую.«
Серебром» пісалася ў Маскве, зводзілася ў Менску, а майстэрылася ў Кіеве. «
Яна перажыла некалькі варыянтаў аранжыроўкі і тэкстаў, але галоўнае, што ў ёй захавалася — атмасфэра халоднай ды бясконцай зімы», — кажа лідэр гурта
Ўладзімер Пугач.
На мінулым тыдні гэтая кампазыцыя з новага альбома гурта, выхад якога плянуецца на сакавік, зьявілася ў радыёратацыі. Прыхільнікі гурта запісалі яе з этэру, а літаратар
Сяргей Балахонаў у дзень інтэрнэт-прэзэнтацыі песьні прапанаваў яе беларускую інтэрпрэтацыю. Яна атрымала назву
«Срэбны дым».
«Серебром» — першы за два гады расейскамоўны сынгл гурта. Увесь гэты час «J:морс» раскручвалі адно толькі кампазыцыі з свайго альбома «
Адлегласьць».
Пугач над пытаньнем перазапісу «Срэбнага дыму» па-беларуску яшчэ ня думаў.
Партал «Тузін гітоў», 2.02.2009 г.