|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ
J:МОРС па-беларуску
Уладзімір Пугач Ватэрлоо
Як бы ні бачылі, як бы ні мроілі Хочацца зноў: мох камянёў, бастыёнаў агні Колькі ў астачы і колькі плаціць яшчэ За нелюбоў... Помні мяне пацьмянелы графіт
Быць між набыткаў і страт кантынентамі І цалаваць, сцішыўшы жарсць, толькі ў шчокі і ў лоб Кроіць гісторыю судакрананнямі Не разбіраць, што змарнаваў і каму горш было
Час, як вада, час, нібы шкло Вымкнуць святло, здаць Ватэрлоо Час, як вада, час, нібы шкло Вымкнуць святло, здаць Ватэрлоо
Гучнымі, белымі, беглымі фразамі Цьмяны пад’езд. Слухай азон: немагчыма заснуць Не наракаць, перадумаць і кінуцца ў позні экспрэс Дзе за вакном ціха падае ртуць
Час, як вада, час, нібы шкло Вымкнуць святло, здаць Ватэрлоо Час, як вада, час, нібы шкло Вымкнуць святло, здаць Ватэрлоо
Пераклад паводле тэксту на буклеце да альбома "Аквамарин" (2009 г.)
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|