КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС

Блізкая "Адлегласць"

20 лістапада група J:МОРС выпусьціць першую ў сваёй гісторыі беларускамоўную кружэлку. Яна атрымала назву "Адлегласць".

Кампакт-дыск зьмясьціць на сабе 11 кампазыцыяў. Гэта і шэсьць зусім новых запісаў (у т.л. загалоўная песьня інтэрнэт-сынглу "Беларускае золата"), і беларускія вэрсіі двух расейскамоўных гітоў ("Маё сонца", "Глядзі"), і тры песьні, што раней выдаваліся на альбомах ("Так-цік-так", "Паветра", "Жывi").

Саліст групы Уладзімір Пугач зазначае:
Я думаю, што найбольш правільным будзе назваць гэтую працу ненумарным альбомам. Ідэя выпусьціць дыск на беларускай узьнікла колькі год таму, але мы хацелі зрабіць ня проста складанку усяго запар, а нешта больш самастойнае і значнае. Дастатковая колькасьць матэрыялу для гэтага зьявілася толькі зараз.
Цікава, што дыск "Адлегласць" не вычэрпваецца толькі песьнямі. Ён мае мультымэдыйны бонус – фільм "Адлегласць: Падарожжа па Беларусi". Фільм стаўся плёнам вандраваньняў музыкаў па нашай краіне сёлетняй восеньню. У аб'ектыў патрапілі малавядомыя выдатныя мясьціны.

І хаця афіцыйны рэліз кружэлкі "Адлегласць" прызначаны на 20 лістапада, уладальнікі мабільных тэлефонаў змогуць пачуць песьні альбому значна раней. На афіцыйным галасавым партале групы па нумару 460 ужо стартавала прэм'ера новага дыску.

Пісьменьнік Сяргей Балахонаў, які зьяўляецца даўнім прыхільнікам творчасьці групы J:МОРС, выказвае свае ўражаньні:
Я нясьцерпна чакаю зьяўленьня гэтай кампіляцыі. Дарма што пераважная частка песьняў мне знаёма, мяркую, што ў спалучэньні з новымі кампазыцыямі атрымаецца зусім нечаканы сэнсавы і настраёвы эфэкт. Я не прамінуў скарыстацца паслугамі галасавога парталу і вельмі станоўча ўражаны беларускай вэрсіяй "Майго сонца".
Канцэртная прэзентацыя беларускамоўнай праграмы адбудзецца 2 сьнежня ў сталічным "West World Club".

6.11.2007 г.

Сайт J:МОРС; ул. інф.

Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.