КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ПРОЗА: АПАВЯДАНЬНІ, САГІ, ЭСЭ, АРТЫКУЛЫ

Слоўнік рэальнага вайсковага быцьця

з досьведу службы ва ўнутраных войсках

-К-

КАЗКА (рас. "сказка")
Адмысловы вершык, што кунежыць душу дзеда ў чаканьні загада аб звальненьні ў запас. Выконваецца ўвечары пасьля адбою сіламі салдат маладога прызыву. Фрагмэнт казкі ўзнаўляю тут па памяці:

Cреди леса на опушке
Соловей е*ёт кукушку.
Чик-чирик! П*з*рик! Куку!
Сниться дембель старику,
Море водки, пива таз
и министровый указ.
В том указе говориться
Всем дедам домой явиться.
Подмывайтесь, девочки, Домой едут дедушки!
Через поле, через лес
Мчиться дембельский экспресс.


КАЛІКІ (рас. "калики")
Салдацкая сподняя бялізна, споднікі.

КАЛІЧ (рас. "калич")
Жаўнер у стане хваробы, афіцыйна прызнаным мэдыкамі. Паходзіць, верагодна, ад слова калека. Зафіксавана вытанчаны вайсковы жарт: "Уборщики, каличи, п*дорасы – выйти из строя!"

КАМЭНДАЧЫ (рас. "комендачи")
Патруль ваеннай камэндатуры, які пільнуе салдат на цывільлі (ва ўвале ці ў адпачынку), выяўляючы самаходчкаў, парушальнікаў формы адзеньня ці дысцыпліны. Як засьведчыла практыка, форма адзеньня паняцьце адноснае: у брыгадзе ў Баранавічах нам загадалі трымацца аднаго зьнешняга выгляду, а камэндачы ў Менску за гэты выгляд многіх вылоўлівалі (калі саладаты вярталіся з пасьляпрысяжнага ўвалу).

КАМОК (рас. "комок")
Камуфляж.

КАНВОЙНІК (рас. "конвой")
Жаўнер унутраных войскаў, што спэцыялізуецца на канваяваньні зьняволеных. У шырокім сэнсе – саладат унутраных войскаў, што так ці інакш мае справу да аховы зьняволеных, у адрозьненьні ад тых, хто патрулюе ў горадзе. Ёсьць прымаўка: "Канваір мянту ня кент".

КАНТАВАЦЦА (рас. "кантоваться")
1. Наводзіць канцік, раўняць брытваю валасы на карку. Працэдура выконваецца пры дапамозе суслужыўца. Павадуе болькі, іншым разам душэўныя сур'ёзныя.

2. Перабываць пэўны час недзе.

3. Чытаць творы прадстаўніка клясычнай нямецкай філязофіі Імануіла Канта.

КАПЦЁРКА (рас. "коптерка")
Памяшканьне гаспадарчага ці паўгаспадарчага прызначэньня, зазвычай, каморка старшыны (армейскі заўхоз), дзе захоўваюцца камплекты вайсковай формы, мыла і мыйныя сродкі ды іншая трасца. Рэдка сустраканы сінонім: казладзёрка.

КАРАСЬ (рас. "карась")
У нестатутнай гіерархіі жаўнер на прыступцы між духам і чэрапам. Адметнасьць статусу патлумачыць не магу.

КАРДАН
Аўтакіроўца.

КАЧАЛКА
Памяшканьне абсталяванае для атлетычных заняткаў. Апроч непасрэднай спартовай функцыі выконвае дадаткова функцыю "выхаваўчага пакою", месца для прафіляктычных гутарак стараслужнікамі і маладымі.

КВАДРАТНЫ СЬНЕГ (рас. "квадратный снег")
Армейскі кшталт сьнега, прыбранага з асноўнай тэрыторыі. Выкінутам на ўзбочыны сьнегу надаюцца прастакутныя формы, якія добра адпавядаюць вайсковай эстэтыцы.

КІРЗАЧЫ (рас. "кирзачи")
Кірзавыя боты. Ва ўнутраных войсках меліся адмыслова канвойныя кірзачы – кароткія з засьцежкай невядомага прызначэньня на верхняй частцы халявы. Калі такіх ботаў не ставала, до спэцыльня абразаліся або падшываліся даўгія боты, верагодна, з запасаў савецкіх узброеных сілаў.

КОКА-ДЖАМБА, КУКА-ДЖАМБА (рас. "коко-джамбо", "куко-джамбо")
Фізычнае практыкаваньне на ранішняй гімнастыцы. Шарэнга паўпрысядкам стаіць, абняўшыся. Левыя ногі салдат – трохі наперадзе. Пад лік камандзіра шарэнга дружна зьмяняе становішча ног. Магчыма, што практыкаваньне мае і іншыя назвы.

КОКА-КОЛА
Анэкдатычны напой: салдаты, што прыходзілі з увалу падпітымі, тлумачылі свой стан проста – выпілі спасаванай (пратэрмінаванай кока-колы).

КОРКА (рас. "корка", "коряк")
Кавалак белага хлеба (батона) з краёў. Улюбёная дзядамі хлебная частка, якая ім паложана паводле звычаёвага права. Духам корка непалаген, калі не дазволіць які-небудзь сердабольны дзед. Каб змагацца з такім станам рэчаў, камандзіры загадваюць рэзаць батон на чатыры часткі крыжападобным спосабам.

КРАКАДЗІЛ (рас. "крокодил")
1. Вайсковая забаўка, вядомая яшчэ як сушэньне кракадзіла. Саладат вісіць над ложкам, абапіраючыся рукамі і нагамі аб ягоныя дужкі. Практыкавалася на ложках старога тыпу, то бок з жалезнымі дужкамі.

2. Батон разрэзаны на дзьве скібы ўздоўж па сярэдзіне і здобраны чым-небудзь смачным: маслам, маслам зь яечнымі жаўткамі, сочывам.

КРАНІКІ (рас. "краники")
Адзін з прадметаў вайсковых інтэр'ераў, які мусіць заўсёды блішчэць. Чысьціцца папружкаю або чым Бог пашле.

КУХНЯ
Памяшканьне для прыгатаваньне ежы і саладаты, які нясуць нарад па гэтым памяшканьні. Аб'ём работаў па кухні залежыць ад велічыні гарнізону і спэцыфікі камандзірскіх мазгоў. Кухараць адмыслова вышкаленыя салдаты або цывільныя асобы. Што праўда, падрыхтоўка кухараў можа быць дужа своеасаблівай. Калі ў повара Куксы спыталі, як яго рыхтавалі да кухарскай справы ён сказаў літаральнае наступнае: "Вучылі укладываць афальт".

2000 і 2006 г.

Cтаронкі слоўніка:
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К

Выказваньні чытачоў

Bag 27.12.2006. 11:05
Откуда такие страшные сказки времен так 1986-1992 года?

Балахонаў 27.12.2006. 21:23
Падобна ў Вас вельмі ідэалістычныя ўяўленьні аб жыцьці салдат тэрміновай службы або Вы проста абараняеце карпаратыўныя інтарэсы. Так, прыклады, якія тут прыведзены ня новыя (па становішчы на 2000 г.), але яны пацьвярджаюцца расповядамі жаўнераў, што адслужылі зусім нядаўна. І ў прынцыпе в/ч бываюць розныя, і звычаёвае права (дзедаваньне), што б там ні казалі, мае дзе-нідзе свае рудымэнты аж дагэтуль.

Калі б давялося пісаць пра пэрыяд 1986-1992 гг., то я безумоўна прыгадаў бы адметнасьці тых часоў: зямляцтвы ці табурэткавыя войны.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.